Гісторыя77

Старажытныя людзі на тэрыторыі Беларусі жылі больш за 400 тысяч гадоў таму

Адкрыццё археалагічнага помніка Агова-1 прымушае перагледзець старажытную гісторыю нашай краіны. У чым яго адметнасць?

Раскопкі ў Агове Іванаўскага раёна. Фота: Аляксандр Вашанаў

Пра помнік, які нашмат старэйшы за Юравічы і Бердыж (каля 26-23 тысяч гадоў таму назад), што доўгі час лічыліся самымі першымі месцамі стаянкі старажытнага чалавека на Беларусі, у падкасце «Так склалася гістарычна» расказаў навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Вашанаў.

Як археолагі знайшлі новы помнік

Як расказаў археолаг, гэты помнік знаходзіцца ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Ён быў адкрыты каля 10 гадоў таму дзякуючы мясцоваму жыхару Юрыю Селязнёву. Мужчына хадзіў па пясчаных кар'ерах, што знаходзяцца ў гэтай мясцовасці, і звярнуў увагу на кавалкі крэменю, якія мелі яўныя сляды апрацоўкі. Ён звярнуўся да археолагаў. Праз некаторы час быў зладжаны першы выезд археолагаў на месца.

«У параўнанні з большасцю помнікаў археалогіі, якія мы маем у Беларусі, Агова 1 — вельмі глыбокі помнік у розных сэнсах. Матэрыял знаходзіцца на глыбіні ад 3 да 12 метраў у залежнасці ад месца. <…> Гэта адзін вялікі пагорак. Магчыма, каб не выбіралі пясок, то пра яго ніхто ніколі і не даведаўся б. <…>

Гэты помнік глыбокі і таму, што нам трэба яшчэ з ім доўга працаваць, каб зразумець і адказаць на шэраг пытанняў, што паўстаюць. Ён патрабуе асаблівага падыходу і асаблівых ведаў. Для беларускіх археалагаў гэта нешта новае, бо яны не сутыкаліся з такімі старажытнымі абʼектамі», — тлумачыць Вашанаў.

Які ўзрост помніка

Археолаг расказвае, што з працягам даследаванняў змяняецца і храналогія помніка. Спачатку ўзрост археалагічнага матэрыялу датаваўся перыядам каля 200-250 тысяч гадоў таму назад. Гэта тлумачылася адкладамі, звязанымі з Дняпроўскім абледзяненнем, якое ахоплівала ўсю Беларусь.

Далейшыя даследаванні ўзораў былі праведзеныя з дапамогай оптыка-стыпуляванага люмінісцэнтнага датавання, якое дазваляе вызначыць, калі тое ці іншае напластаванне перастала бачыць сонечнае святло. Такі аналіз дазваляе гаварыць пра тое, што помнік не маладзейшы за 400-500 тысяч гадоў.

помнік археалогіі Агова-1 archeological monument Agova-1 археологический памятник Агова-1
Знаходкі з Агова-1. Фота: сацыяльныя сеткі Аляксандра Вашанава

«У гэтым выпадку трэба гаварыць пра вельмі архаічныя рэчы. Калі на самым пачатку мы яшчэ казалі пра тое, што гэты помнік хутчэй за ўсё звязаны з эпохай сярэдняга палеаліту, то цяпер больш-менш упэўнена гаворым, што гаворка ідзе пра ніжні палеаліт — самы старажытны перыяд у гісторыі чалавецтва», — адзначае Вашанаў.

Па словах археолага, сярод матэрыялу, які знойдзены на Агова-1, прысутнічае амаль поўны набор характэрных для ніжняга палеаліту артэфактаў. Гэта чоперы, скрэблы, нуклеўсы, вялікая колькасць адшчэпаў. Ёсць прадметы, якія маюць вельмі далікатную апрацоўку — невялікія адшчэпы і пласціны.

Адсутнічаюць толькі ручныя рубілы: «У нас ёсць нейкія матэрыялы, якія вельмі нагадваюць формы гэтых рубілаў, але каб гэта было ручное рубіла як з падручніка, то пакуль што не».

Спецыяліст адзначае, што да інтэрпрэтацыі помніка трэба падыходзіць вельмі асцярожна:

«Калі мы гаворым пра такое старажытнае датаванне, то трэба памятаць, што помнік мог быць не аднамомантным. Гэта значыць, што чалавек мог жыць тут не толькі ў канкрэтны момант часу, але і раней. Пазней, хутчэй за ўсё, не мог. Бо, калі адбіраліся пробы для датавання, то яны рабіліся з тых месцаў, якія фактычна «запячатвалі», закрывалі гэтыя напластаванні».

Якія яшчэ таямніцы хавае помнік

Па словах Вашанава, у Агове-1 вылучаюцца як мінімум тры пласты — гарызонты са знаходкамі, якія паміж сабою не звязаныя. «Сам матэрыял залягае ў буйназярністым пяску з гравіем, галькай. Гэта матэрыял гаворыць аб тым, што гэта былі досыць дынамічныя часы. Усё гэта было звязана з нейкімі воднымі патокамі….

І тут ёсць адно пытанне, на якое трэба было б адказаць. Ступень захаванасці артэфактаў розная. Адныя рэчы вельмі добрай захаванасці. Яны не «забітыя», не загладжаныя, фактычна, як учора зробленыя. А ёсць рэчы, якія сапраўды досыць моцна пабітыя. Відавочна, што яны доўгі час знаходзіліся ў нейкім даволі бурным водным патоку. І, зразумела, іх магло перанесці».

Застаецца пытаннем, што за людзі жылі ў тыя часы на Беларусі. Дакладна гаварыць нельга, але яны старэйшыя за неандэртальцаў ці краманьёнцаў. Найбольш верагодна, што гэта мог быць Гейдэльбергскі чалавек (Homo heidelbergensis). Але пакуль гэта пытанне застаецца адкрытым.

Вучоны таксама адзначае, што Агова-1 нельга называць стаянкай. «Мы можам казаць, што гэта помнік эпохі ніжняга палеаліту…. Гаварыць пра стаянку нельга, таму што немагчыма адказаць на пытанне — перанесены гэты матэрыял ці не. Ці штосьці перанесена, а штосьці знаходзіцца ў інцытным (у стане спакою — НН) стане.

помнік археалогіі Агова-1 archeological monument Agova-1 археологический памятник Агова-1
На помніку Агова-1. Фота: сацыяльныя сеткі Аляксандра Вашанава

Яго можна яшчэ назваць месцам знаходжання старажытнага чалавека. Але тут трэба мець на ўвазе, што ў Агова-1 знойдзена некалькі тысяч артэфактаў. А звычайна, калі вядзецца гутарка пра месцазнаходжанне, то археолагі кажуць пра некалькі выпадковых знаходак».

Па словах Вашанава, помнік Агова-1 падобны да архелагічных помнікаў у Саксоніі на поўначы Германіі і на тэрыторыі Каўказу. Даследаванне будзе працягвацца.

Чытайце яшчэ:

Перапісваем падручнікі? Маладыя археолагі сцвярджаюць, што знайшлі найстарэйшае паселішча ў Беларусі і, магчыма, ва Усходняй Еўропе

Навукоўцы нарэшце высветлілі, дзе ў Еўропе жылі першыя Homo sapiens

Антраполаг: Старажытныя еўрапейцы маглі ўпадаць у спячку

Каментары7

  • следящый глаз
    19.03.2024
    Ишчыцэ нефць, а не какие-та камяшки!
  • df
    19.03.2024
    400 000 лет назад????   Тех существ сложно назвать людьми....
    Хотя у нас врачей осталось на три дня и те больше по административной работе, думаю что  и археологами таже беда...
  • Для df
    19.03.2024
    df, нармальныя людзі былі, не горшыя за вас. У вас адбяры тэлефон, кампутар і грашовую картку і вы застанецеся голы, босы і галодны.
    Не зможаце сабе нават ежу здабыць і прыгатаваць. І адзенне пашыць.

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне9

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску проста на дарозе загарэўся трактар з прычэпам2

Аляксандр Лукашук: Аднойчы мяне прадставілі ў эфіры: «На сувязі з намі Аляксандр Лукашэнка». Мая мама плакала10

Паўлу Вабішчэвічу, якога абвінавацілі нібыта ў спробе падрыву пасажырскага цягніка, далі 23 гады калоніі3

EPAM і Wargaming заплацілі самыя вялікія падаткі сярод усіх літоўскіх IT-кампаній10

Спецпрадстаўнік ЗША: Санкцыі супраць Расіі працуюць «на 3 балы з 10», іх можна ўзмацніць14

Беларускую добраахвотніцу Марыю Зайцаву пахавалі на могілках у Кіеве ФОТА3

Ва Уруччы пабудуюць чатыры шматпавярховікі4

Мілы сабака на запраўцы, што радуецца любому чалавеку, скарае сацсеткі18

ЗВР Беларусі дасягнулі 9 мільярдаў даляраў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне9

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць