Лукашэнка: Мы імкнуліся зрабіць усё вельмі дэмакратычна. Мы вельмі стараліся
Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з генеральным сакратаром СНД Сяргеем Лебедзевым, які ўзначальваў місію назіральнікаў ад гэтай арганізацыі.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/vybary-2015-8999-ckykf.jpg.webp)
«Дзякуй, што вы з калегамі сваімі прыехалі, папрацавалі. Для нас ваша ацэнка і заключэнне важныя, паколькі Вы заўсёды з'яўляецеся нашымі шчырымі сябрамі. І я хачу, каб вы сумленна сказалі. Я чуў вашыя заявы папярэднія. Можа, мы дзесьці нешта не так зрабілі, недапрацавалі. На гэтых выбарах мы імкнуліся зрабіць усё ну так дэмакратычна, каб нават самы апошні вораг не прычапіўся да нас. Мы стараліся вельмі», — сказаў ён.
Нагадаем, што Лукашэнку намалявалі 86,82 працэнта, Сяргею Сыранкову — 3,21%, Алегу Гайдукевічу — 2,02%, Ганне Канапацкай — 1,86%), Аляксандру Хіжняку — 1,74%, супраць усіх — 3,60%.
-
Бяздомны-эрудыт, які знік у Гомелі, знайшоўся ў рэанімацыі. Ён вядомы па блогу папулярнага тыктокера
-
Як будуць выглядаць новыя станцыі метро на ўчастку ад «Пярэспы» да станцыі «Парк Дружбы народаў» ФОТА
-
Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог
Каментары