14 шматкватэрных дамоў пашкоджаны ў расійскім Растове-на-Доне ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў
Як паведаміў губернатар Растоўскай вобласці Юрый Слюсар, дамы атрымалі пашкоджанні «ў выніку падзення беспілотнікаў, адбітых сродкамі радыёэлектроннай барацьбы, а таксама іх абломкаў».
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/rastou2-5xi9j.jpg.webp)
Пашкоджаныя вокны і аконныя рамы, а таксама газавая труба ў адным з дамоў. Загінулых і пацярпелых няма. З аднаго шматпавярховіка эвакуявалі 68 жыхароў.
Каментары