Каментары да артыкула

Нашчадкі готаў і фіна-вуграў нават больш, чым меркавалася. Што насамрэч у генах беларусаў і літоўцаў?

  • Аёйаёй
    08.02.2025
    Які ж невук гэты Насевіч :))))) Якія пахаванні на дрэвах :))) Якая мілая прыдумка :))) У балтаў, у культуры штрыхаванай керамікі было падвойнае пахаванне, спальвалі і рэшткі хавалі ў вадзе. Насевіч абыходзіць гэты факт, даўно даведзены літоўскімі навукоўцамі, каб за вушы прыцягнуць сюды фінавуграў. Смех!! Далей пасля гэтага можна не чытаць :)))
  • Пытанне
    08.02.2025
    А Насевіч дакладна генетык? Мае навуковую ступень у генетыцы? Якія яго публікацыі ў прафесійных часопісах? Чаму я павінен давяраць таму, што ён кажа?
  • Прафесіянал
    08.02.2025
    Дык R1а гэта і ёсць балты, у беларусаў самы высокі працэнт, што і патрабавалася даказаць
  • Адам Міцкевіч
    08.02.2025
    "Я літвін, нарадзіўся ў Літве... Тутэйшыя людзі завуць сябе літвінамі, і я лічу сябе адным з іх»
  • feafania
    08.02.2025
    Адам Міцкевіч , у Насевіча дзіўнае дзяленьне на ліцьвінаў. Да ліцьвінаў ён адносіць выключна каталікоў, хоць вядома, што ў Беларусі рэлігіі зьмяняліся часта на працягу ўсяго існаваньня. Яшчэ гэтая прыдумка - не ўспрымаюцца як "свае"
  • Kastus
    08.02.2025
    Вось нарэшце навуковыя факты без ліцьвінскай ідэялагічнай балталогіі
  • Леў Сапега- канцлер Літвы
    08.02.2025
    Kastus, Але на дастаенства і ўсякі ўрад духоўны і сьвецкі ня маець быці абіран, ані ад нас Гаспадара стаўлен, толька здаўна продкаў сваіх ураджэнец Вялікага Княства Літоўскага Літвін і Русін.

    Літоўскі Статут, 1566 року
  • Адам Міцкевіч
    08.02.2025
    лекцыях Адама Міцкевіча ў Калеж дэ Франс** (1840-я гг.). У яго аналізе славянскіх моў ён адзначае:
    "На беларускай мове, якую называюць русінскай альбо літоўска-русінскай, таксама размаўляе каля дзесяці мільёнаў чалавек; гэта сама багатая і сама чыстая гаворка, яна ўзнікла даўно і выдатна распрацавана. У перыяд незалежнасці Літвы вялікія князі карысталіся ёю для сваёй дыпламатычнай перапіскі".
  • Тадэвуш Касцюшка
    08.02.2025
    "Літва! Слаўная змаганнем і грамадзянскасцю, доўга нешчаслівая праз уласных сыноў здрады, абяцаю стаць сярод вас з удзячнасцю за давер ваш да мяне, калі дазволяць мне вайсковыя абставіны... хто ж я ёсць, як не літвін, зямляк ваш, вамі абраны?"
  • Люцыян Жалігоўскі
    08.02.2025
    «Wojna w 1920 roku. Wspomnienia i rozważania»* (1930):
    «Я прыйшоў, каб вызваліць Літву — не тую, што ў Коўна, а сапраўдную»
  • Адам Міцкевіч
    08.02.2025
    Напрыклад, у лісце да брата Францішка (1847 г.) ён згадвае: "Спадзеюся, што мы яшчэ ўбачым Літву, ужо нашу Літву, а не Маскоўскую".
  • Крот
    08.02.2025
    Насевіч дзяржаўны службоўца, на лукашэнкаўскай зарплаце, нашто яму за балтаў упісвацца.
  • Міхаіл Юхневіч, каталіцкі маянковец
    08.02.2025
    «Літоўцы — гэта Ягайла, Хадкевіч, Міцкевіч, Пілсудскі і я, а вы — летувісы (летувяі)».
    Гл.: Power and the Nation in European History… P. 225.
  • Кастусь Каліноўскі
    08.02.2025
    Міхаіл Юхневіч, каталіцкі маянковец, усё так, васпане. Мы літвіны, мы літоўцы.
    "Каб кажен з нас не быў як быдла, што нічого не знае, а ведаў усё тое, што чэлавек вольны ведаць павінен, - я пішу гэто пісьмовы. Дзецюкі, адно з увагаю мене паслухайце. Зямля наша з вякоў вечных называецца літоўская, а мы то называемся літоўцы. Калісь то і нашыя бацькі імелі сваіх казалак, што адвагу іх на вайне, а справядлівасць у судзе на цэлы свет зналі."
  • Таварыш, вер
    08.02.2025
    Падуць аковы лукашызма і навукоўцы будуць у чаргу выстройвацца, каб даказаць, што мы балты. Насевіч першым адмовіцца ад сваёй ерасі
  • бабруйчанін
    08.02.2025
    Яшчэ раз дзля " гэнэцікаў"
    Беларус гэта ні зусім " кроў глеба" маці бацька косцел- цэрква сінагога .
    Гэта адчуванне разуменне жыцце Беларус'ю
    Ні прымаю беларус на 3 % ці на 97 %
    Ты ці беларус ці ....да " гэнэцікаў "
  • Пытаньні
    08.02.2025
    Да артыкула шмат пытаньняў:
    1. Ці можна рабіць высновы, маючы такія невялікія выбаркі?
    2. Наколькі раўнамерна разьмеркаваныя выбаркі па рэгіёнах?
    3. Наконт летувісаў - цікава было б пабачыць вынікі для ўсходу (Літвы)й захаду (Жамойці).
    4. Апошняе, але ці не найгалоўнешае - а дзе жанчыны? Бо тут гаворыцца пра этнічнасьць прабацькаў, але ж не прамаці. Мо' прыхадні, напрыклад готы, ў нейкім раёне перабілі ўсіх мужчын і перагвалцілі жанчын, якія й нарадзілі сыноў з гоцкай галягрупай. Так што чакаем аналіз мітахандрыяльнай ДНК.
  • данные
    08.02.2025
    Пытаньні, В 2022 году Мирончик и Стасевич сделали выборку по Минску 153 человека. Их результаты - R1a - 51%, I2a - 23%, N1a - 8%, E1 - 4%, R1b - 3%, и остальные по 1-2%.
  • feafania
    08.02.2025
    Пытаньні, па Летуве публікацыі былі шматлікія па раёнах. Іх вынік такі: насельніцтва Віленскага краю (сапраўдная Літва) мае прыкладна той жа генэтычны склад, як суседнія беларусы, у той жа час як насельніцтва астатняй часткі Летувы мае выразны фінскі склад (дамінанта гаплагрупы N), каторую летувісы любяць называць балцкай.
  • Літоўскі каўтун
    08.02.2025
    Сукенка розуму не дадае. Неабходна ж кнігі чытаць. Ды тыя,у якіх праўду пішуць, а не лухту акупантаў.
  • Ліцвін
    08.02.2025
    У літоўцаў самая старажытная індаеўрапейская мова. І нашы продкі на такой размаўлялі у старажытнасці.
  • R2D2
    08.02.2025
    Артыкул ахоплівае ўсяго толькі 2-3 тысячы апошніх гадоў. Гэта нішто ў маштабах эвалюцыі.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць