Прэзідэнт ЗША збіраецца пагаварыць з прэзідэнтам Расіі на наступным тыдні. Пра гэта амерыканскі прэзідэнт паведаміў падчас сустрэчы з прэм'ер-міністрам Японіі Сігэру Ісіба ў Белым доме, піша Расійская служба Радыё Свабода.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/gettyimages-2194586669-d36ek.jpg.webp)
«На наступным тыдні я, верагодна, сустрэнуся з прэзідэнтам Зяленскім і, верагодна, пагавару з прэзідэнтам Пуціным», — сказаў Трамп. Ён дадаў, што хоча, каб вайна ва Украіне скончылася, бо «на полі бою гіне вельмі шмат людзей».
Таксама Трамп у чарговы раз паўтарыў, што гэтая «недарэчная вайна» не пачалася, калі б ён быў прэзідэнтам ЗША ў той час.
Некалькі дзён таму прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў пацвердзіў, што кантакты па лініі асобных ведамстваў паміж Расеяй і ЗША «апошнім часам інтэнсіфікаваліся». Дэталі перамоваў ён удакладняць адмовіўся.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі таксама казаў пра сустрэчы з прадстаўнікамі ЗША, якія рыхтуюцца.
Каментары