У гэтым рэцэпце замест мукі выкарыстоўваецца манка, што робіць запяканку больш лёгкай, далікатнай, пышнай і зярністай. Няма лепшага сняданку!
![Baked pudding](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/bakedpudding-6ck02.jpg.webp)
Фота: zapekaj.com/pl
Каб прыгатаваць тварожную запяканку з яблыкамі, спатрэбіцца:
- мяккі тварог — 1 пачак
- яблыкі — 2 шт.
- яйка — 1 шт.
- цукар — 2 ст. л.
- малако — ¼ шклянкі
- манныя крупы — 2 ст. л.
- масла — 10 г
- соль — дробка
Як гатаваць:
- Разбіце яйка ў глыбокую міску, дадайце соль і цукар, узбіце відэльцам да з’яўлення пышнай светлай масы. Уліце малако, усыпце манку, перамяшайце і пакіньце манку набрыньваць.
- Пратрыце тварог цераз металічнае сіта і дадайце ў міску.
- Вымыйце яблыкі, вытрыце насуха, абярыце ад лупіны, разрэжце напалову і выдаліце сярэдзіну. Нарэжце маленькімі кавалачкамі і дадайце ў сумесь. Старанна размяшайце.
- Вышмаруйце форму (або некалькі маленькіх формачак) кавалачкам масла. Калі масла засталося, можна пакласці яго зверху перад выпяканнем. Пасыпце форму манкай.
- Перакладзіце цеста ў падрыхтаваную форму і выпякайце ў разагрэтай духоўцы каля 30 хвілін.
- Як толькі па хаце пачне разносіцца апетытны водар, а верх і бакі запяканкі стануць залацістымі, час даставаць страву з духоўкі. Можна падаваць са смятанай. У якасці напояў выдатна будуць пасаваць какава, чай, кава або сок.
Каментары
"Завтрак в Древней Руси назывался «заутрок», то есть то, что съедается «за утра» или в течение утра.
• В начале «за утра» писалось раздельно. Позже предлог и существительное сделались одним словом."
гы) так і ўяўляецца, як расеец устае і першай справай - хлоп! 100 гр са словамі: "ну. за утро!"