Культура

Прадпрымальнік Павел Падкарытаў набыў у Германіі карціну Станіслава Жукоўскага. У ёй ёсць загадка

Павел Падкарытаў (Бераговіч), які аднаўляў палац у Падароску Ваўкавыскага раёна, набыў у Германіі карціну з выявай рэзідэнцыі, паведамляе Беларуская служба Польскага радыё.

Palac u Padarosku
Карціна Станіслава Жукоўскага, набытая Паўлам Падкарытавым (Бераговічам)

Прадпрымальнік з беларускімі каранямі Павел Падкарытаў (Бераговіч), які нарадзіўся і выгадаваўся ў Расіі, а цяпер жыве ў Эстоніі, яшчэ нядаўна аднаўляў палац у Падароску Ваўкавыскага раёна, пакуль яго не забралі беларускія ўлады. З гэтым палацам звязаная і біяграфія мастака Станіслава Жукоўскага, ён выяўлены на многіх ягоных творах.

Павел Падкарытаў расказаў, як яму ўдалося набыць карціну:

«Станіслаў Жукоўскі неаднойчы гасцяваў у Падароску — захаваліся фатаграфіі, на якіх ён адлюстраваны разам з уласнікам палаца Отанам Бохвіцам. Мастак маляваў і ваколіцы Падароска, і сам маёнтак. Ёсць карціны, на якіх выяўлены палац, яго пакоі, Падароскі парк.

Два тыдні таму каля паўдня я атрымаў паведамленне з аднаго з сайтаў, якія сочаць за продажамі прадметаў мастацтва, што сёння адбываецца аўкцыён, на якім прадаецца карціна Жукоўскага з адлюстраваннем падароскага палаца. Я адразу наведаў сайт аўкцыённага дома ў ФРГ, але інфармацыі пра аўкцыён там не знайшоў.

Пачаў шукаць аўкцыён па нумары: быццам бы ён адбыўся… у сярэдзіне лістапада… Спазніўся я, шкада… Але захацелася даведацца, за колькі быў прададзены твор Жукоўскага. Знайсці вынікаў аўкцыёна таксама не змог. 

Потым заўважыў, што сайт прапануе зарэгістравацца і даслаць асабістую анкету, каб дазволіць удзел у аўкцыёнах. Я дасылаю анкету і пішу ў лісце, што хацеў бы даведацца пра вынікі продажу карціны Жукоўскага.

Праз 5 хвілін мне тэлефануе супрацоўніца аўкцыённага дома і кажа, што аўкцыён па Жукоўскім пачнецца… літаральна праз 10 хвілін! Дык хіба ж аўкцыён не адбыўся? Не, гаворыць жанчына: ён быў перанесены на сёння. Яна ўдакладняе, ці я прыму зараз удзел па тэлефоне. Трэба тады пацвердзіць першапачатковы кошт лота.

Я тым часам успамінаю, што ў аўкцыённым доме Sotheby’s у 2004 годзе эстымэйт (прыблізная ацэнка кошту лота экспертамі аўкцыённага дома) складаў 30-40 тыс. фунтаў стэрлінгаў. Але на тым канцы провада я чую: 1000 еўра. Я адразу пагаджаюся.

Пакуль я чакаю падыходу лота, коратка расказваю супрацоўніцы аўкцыённага дома пра палац, намаляваны на карціне, чаму яна мне цікавая і як я пра яе даведаўся. Калі агучваецца нумар лота з палатном Жукоўскага, аказваецца, што заявак, апрача маёй, няма. І карціна трапляе да мяне па ацэначным кошце! 

Я меў падазрэнні, што гэта мо і не Жукоўскі ўвогуле, а нейкая падробка (ці прынамсі танная копія).

Калі я аглядзеў набытак, то зразумеў, што гэта дакладна не той Жукоўскі, які раней быў прададзены ў аўкцыённым доме Sotheby’s. Прапорцыі палаца не зусім дакладныя. Палац больш удала намаляваны на сотбісаўскім экзэмпляры, чым на маім.

Але, на маю думку, набытая мною карціна — не падробка. Чаму? «Сотбісаўскае» палатно падпісана мастаком па-польску: Żukowski 1936. А мая карціна падпісана па-руску: С. Жуковскій, без даты. Мастак, бадай, не падпісваў свае работы па-руску пасля таго, як з’ехаў з Масквы ў Польшчу ў 1923 годзе. Дык, магчыма, ён напісаў гэты твор да 1914 года? Ці бываў ён у Падароску ў гэты перыяд? Магчыма, нешта падкажа пра гісторыю карціны штамп на абароце палатна: Собрание Е. Р. Ратнера. Ленинград

Я знайшоў звесткі пра выстаўку работ мастака Каровіна ў 1961 годзе, на якой экспанавалася карціна са збору «Е. Р. Ратнера». Таксама я даведаўся пра ленінградскага калекцыянера Рафаіла Яфімавіча Ратнера 1930-1940 гадоў. Можа, «Е.Р.» — яго сын? Усё гэта трэба яшчэ высветліць. А карціна Жукоўскага, спадзяюся, некалі будзе экспанавацца ў падароскім палацы».

Каментары

Просты мінскі зваршчык выйграў тры мільёны рублёў. Вось на што ён патраціць грошы3

Просты мінскі зваршчык выйграў тры мільёны рублёў. Вось на што ён патраціць грошы

Усе навіны →
Усе навіны

«Колькі палітвязняў вызваліў Машэнскі?!» Пятрухін біўся супраць усёй Каардынацыйнай рады, але перамогу так і не здабыў66

Мінскай блогерцы не хапае на першы ўзнос за машыну. Яна прадае любімыя стрынгі за тысячу еўра50

Кароль Іарданіі сустрэўся з Трампам і ўжо згодны прымаць палесцінцаў13

Маладое пакаленне верыць у шлюб і пазбягае выпадковых сэксуальных сувязяў. Іх бацькі ў шоку7

Christie's аб'явіў аўкцыён твораў мастацтва, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту. Мастакі пратэстуюць3

Расія вызваліла зняволенага амерыканца ў рамках нейкай здзелкі з ЗША11

Памерла зялёная сава Duolingo7

Гомельскія хірургі дасталі з кішэчніка двухгадовага хлопчыка 20 магнітаў

Украінцы праводзяць паспяховыя контратакі на Пакроўскім напрамку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Просты мінскі зваршчык выйграў тры мільёны рублёў. Вось на што ён патраціць грошы3

Просты мінскі зваршчык выйграў тры мільёны рублёў. Вось на што ён патраціць грошы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць