Надвор'е

Белгідрамет: Мінулы жнівень стаў адным з самых гарачых з 1945 года

Беларускія метэаролагі далі ацэнку апошняму месяцу лета.

Сярэдняя тэмпература паветра ў Беларусі ў жніўні склала плюс 19,9 градуса, гэта на 1,9 градуса вышэй за кліматычную норму, гаворыцца ў аглядзе Белгідрамета, піша «Спутнік».

«Ён (жнівень 2024 год) заняў 5-е месца ў ранжыраваным шэрагу назіранняў ад самага цёплага да самага халоднага, пачынаючы з 1945 года», — адзначылі спецыялісты.

Прыкладна такая ж карціна была ў 2010, 2022 і 2023 гадах, а вось у 90-я гады мінулага стагоддзя жнівень амаль заўсёды быў халаднейшы за норму.

На гэты раз больш за ўсё слупок тэрмометра падняўся ў Гродзенскай вобласці, дзе сярэдняя тэмпература ў выніку была на 2,1 градуса цяплей, чым звычайна. У Віцебскай вобласці адхіленні былі найменшымі — 1,7.

Калі пачатак жніўня 2024 года быў усё ж такі халаднейшым (на 0,8 градуса ніжэй за норму), то ўжо ў другой дэкадзе тэмпература была вышэй за звычайную на 1,6.

Вельмі цёплай была трэцяя дэкада — на 4,7 градусаў цяплей за норму.

Як правіла, днём па краіне паветра прагравалася да 20-25 цяпла, а ў другой палове месяца — да +30 і вышэй. Максімум быў (плюс 35,1) зафіксаваны днём 19 жніўня паблізу гарпасёлка Акцябрскі і ў раёне Лельчыц.

«У асобныя суткі ў другой і трэцяй дэкадах месцамі па краіне былі зарэгістраваныя трапічныя ночы», — адзначана ў аглядзе.

Гэта значыць, у гэтыя ночы тэрмометр паказваў не ніжэй за 20 градусаў цяпла.

Каментары

Выйшлі на свабоду журналіст Андрэй Кузнечык і яшчэ двое палітзняволеных

Выйшлі на свабоду журналіст Андрэй Кузнечык і яшчэ двое палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Чым жыве хлопец, які першым у Беларусі захварэў на кавід1

«Колькі палітвязняў вызваліў Машэнскі?!» Пятрухін біўся супраць усёй Каардынацыйнай рады, але перамогу так і не здабыў67

Мінскай блогерцы не хапае на першы ўзнос за машыну. Яна прадае любімыя стрынгі за тысячу еўра50

Кароль Іарданіі сустрэўся з Трампам і ўжо згодны прымаць палесцінцаў13

Маладое пакаленне верыць у шлюб і пазбягае выпадковых сэксуальных сувязяў. Іх бацькі ў шоку7

Christie's аб'явіў аўкцыён твораў мастацтва, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту. Мастакі пратэстуюць3

Расія вызваліла зняволенага амерыканца ў рамках нейкай здзелкі з ЗША11

Памерла зялёная сава Duolingo7

Гомельскія хірургі дасталі з кішэчніка двухгадовага хлопчыка 20 магнітаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшлі на свабоду журналіст Андрэй Кузнечык і яшчэ двое палітзняволеных

Выйшлі на свабоду журналіст Андрэй Кузнечык і яшчэ двое палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць