Грамадства77

У РПЦ расказалі, ці прымальна для святара асвячаць ядзерную зброю

Протаіерэй Канстанцін Татарынцаў, які займае ў Рускай праваслаўнай царкве пасаду першага намесніка старшыні Сінадальнага аддзела РПЦ па ўзаемадзеянні з узброенымі сіламі і праваахоўнымі органамі, а таксама загадчыка сектара па ўзаемадзеянні з Паветрана-касмічнымі сіламі Расіі, расказаў агенцтву «РИА Новости», ці дапушчальна святарам асвячаць ядзерную зброю.

Фота: РИА Новости

«Ядзерная зброя мае велізарную разбуральную сілу. Таму, з аднаго боку, можна было б выказаць здагадку, што асвячаць тое, што сее смерць, непрымальна. Але з іншага боку — гэта зброя стрымлівання, каб тыя, у каго яна ёсць, не ўжылі яе супраць нас, гэта значыць яна — гарант міру.

І ў гэтым сэнсе асвячаць яе не з тым, каб яна была выкарыстаная паводле прамога прызначэння, а давала менавіта такі эфект — гарантыю міру, цалкам прымальна», — лічыць Канстанцін Татарынцаў.

Агенцтва адзначае, што протаіерэй Татарынцаў і сам раней служыў у Дальняй авіяцыі.

Каментары7

  • 10.08.2024
    Ў поте твару свайго здабывай хлеб свой...
    Казаў не Хрыстос, а сам Бог. Дастаткова зірнуць на твар гэтага " святара " каб упэўніцца што ён на гэта ... клаў . Не кажучы ужо пра запаведзь Майсея аб " чревоугодии " . Тое жа тычыцца астатніх рпцшнікаў . Ісус на мерсах не прасоўвываўся і за ім рабы доўгія вопраткі не цягалі. Таму і словы яго - бруд і смецця .
  • Цемрашалы
    10.08.2024
    Калі з-пад расы кабура тырчыць, то чаму б не?
  • Майк
    10.08.2024
    гэтая сталінская секта рпц што заўгодна асвяціць для крамля.

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог13

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Герман Кірылаў2

Пуцін адмовіўся публічна прасіць прабачэння за падбіты азербайджанскі самалёт4

Канье Уэст працягвае антысеміцкія размовы ў інтэрнэце і кажа, што ён нацыст9

Новая нейрасетка лакалізуе чалавека ці яго дом па фота знутры кватэры за секунды9

Чалы пра эканоміку: Нешта не ўзлятае «дальняя дуга», відаць, яна надта дальняя3

Балкон з ільвамі і тыграмі: нестандартную кватэру прадаюць у Пінску7

Марыю Калеснікаву ў калоніі вярнулі ў атрад да іншых жанчын10

У Бразіліі самалёт упаў на ажыўленую аўтастраду

Беларуса затрымалі ў Іспаніі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог13

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць