Грамадства66

Расійскія актывісты паскардзіліся патрыярху Кірылу на Веніяміна — ён не моліцца за перамогу

У Беларускім экзархаце РПЦ за перамогу Расіі над Украінай не моляцца — замест гэтага ў БПЦ абралі нейтральную «малітву аб міры».

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін. Фота Барысаўскай епархіі

Расійскі Інстытут краін СНД, які займаецца «навуковым абгрунтаваннем і прасоўваннем расійскіх інтарэсаў у краінах СНД», правёў круглы стол на тэму «УПЦ: калабарацыянізм і спаведніцтва». 

На мерапрыемстве ў асноўным абмяркоўвалася становішча УПЦ Маскоўскага патрыярхату і так званы «ўкраінскі раскол». Аднак раптам размова на круглым стале зайшла і пра Беларусь, а канкрэтна пра прадстаяцеля БПЦ МП мітрапаліта Веніяміна.

Напярэдадні «Хрысціянская візія» заўважыла, што мітрапаліт на літургіі ў Петра-Паўлаўскім саборы ў Менску замест малітвы «Аб Святой Русі», якую абавязалі чытаць ва ўсіх храмах РПЦ і ў тэксце якой утрымліваецца фактычна прашэнне аб перамозе Расіі над Украінай, прачытаў нейтральную «Малітву аб міры прападобнага Сілуяна Афонскага».

Расейскія праваслаўныя актывісты ўгледзелі ў гэтым, ні многа ні мала, «першы крок да расколу». Пра гэта, у прыватнасці, напісаў Кірыл Фралоў — супрацоўнік таго самага Інстытута краін СНД, актыўны прапагандыст вайны з Украінай.

На круглым стале ён абмеркаваў з супрацоўнікам Акадэміі навук Дзмітрыем Куніцкім, які прадстаўляў Беларусь, адмову БПЦ ад чытання «малітвы аб перамозе». 

«Я лічу гэта крокам да расколу, які, як і вяртанне Беларусі да «шматвектарнасці» прадухіліць толькі перамога Расіі ў СВА», — напісаў Фралоў.

Паводле яго слоў, удзельнікі круглага стала звярнуліся да патрыярха Кірыла з просьбай аднавіць чытанне «малітвы аб перамозе « ў Беларускім Экзархаце РПЦ.

Каментары6

  • расія будзе знішчана
    24.07.2024
    мацкоўская секта рпц, створаная сталіным, працягвае традыці заснавальніка - традыцыі чк. секту рпц трэба прызнаць тэрарыстычнай, бо яе кіраўніцтва і папы ў рясаў заклікаюць забіваць украінцаў, заклікаюць знішчаць украінскую нацыю і дзяржаву, ухваляюць забойствы, гвалт і тэрор, што чыняць руzкія акупанты. відавочна, што ўся гэта гісторыя ў чарговы раз паказала сапраўдны твар “руzzкага міру”. трэба яшчэ пашукаць рюзкага, які не зрабіў даноса.
  • БПЦ - філіія КДБ-ФСБ
    24.07.2024
    Расейскія агенты памыляюцца - раскол ужо адбыўся. Калі дыктатура будзе абрынута - беларуская праваслаўная царква атрымае томас. А веня і калабаранты з БПЦ збягуць у тое, што застанецца ад Расеі
  • Ёсік
    24.07.2024
    Калі пачне чытаць, тады стоадсоткава будзе раскол. Няўжо д'яблы расейскія не разумеюць, што беларусы жадаюць перамогі Украіне, бо не па божых законах жадаць перамогі захопнікам.

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог13

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

Памёр Герман Кірылаў2

Пуцін адмовіўся публічна прасіць прабачэння за падбіты азербайджанскі самалёт5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог13

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць