Аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц, моцных ветру і дажджоў аб’яўлены ў Беларусі на 20 чэрвеня. Пра гэта паведамляе Белгідрамет.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/rain_summer-qppg2.jpg.webp)
У чацвер ноччу будзе воблачна з праясненнямі, днём пераменная воблачнасць. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, прагрымяць навальніцы, у паўднёва-ўсходняй частцы будуць моцныя дажджы.
Днём пераважна па ўсходзе прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. У начны і ранішні час месцамі слабы туман. Вецер паўночна-заходні 5-10 м/с, парывы ўзмоцняцца да 14 м/с, а ў многіх раёнах дасягнуць 15-20 м/с.
Апроч іншага, рэзка пахаладае. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 11-17 градусаў, а па паўднёвым усходзе — да плюс 19 градусаў, днём будзе плюс 17-23 градусы.
Каментары