Гісторыя33

Які беларускі горад першым займеў генплан? 

Гэта адбылося амаль 450 гадоў таму, але захавалася нават імя аўтара.

Берасце ў час аблогі 1657 года на фрагменце гравюры шведскага інжынера Эрыка Дальберга. Ілюстрацыйная выява

Пра першы ў Беларусі генеральны план расказаў гісторык Мікола Волкаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Волкаў звярнуў увагу, што дзіўным чынам гісторыкі архітэктуры дасюль не звярталі ўвагі на выразны запіс, у якім напрамую згадваецца аўтар першага генплана на тэрыторыі Беларусі. Ён быў апублікаваны яшчэ ў пачатку XX стагоддзя, але кантэкст быў няясным.

Першы на Беларусі генеральны план горада быў створаны для Берасця, якое ў XVI-XVII стагоддзях амаль кожныя 20 гадоў нішчылі моцныя пажары. У чарговы раз горад гарэў у 1552 годзе. Гэта былі «рэвалюцыйныя» для горадабудаўніцтва часы, а ў Берасці тады кіраваў Мікалай Радзівіл Чорны, які мог «жалезнай рукой» рэалізоўваць самыя смелыя мары.

У выніку спаленая частка горада была перапланаваная, у тым ліку ў гэты час мусіла паўстаць вялікая рынкавая плошча, якая на доўгія стагоддзі стала цэнтрам горада.

Аўтарам горадабудаўнічага праекта стаў Валка (Валенты/Валянцін) Жолдак, верагодна, мернік на службе караля Жыгімонта II Аўгуста або князя Радзівіла.

Фрагмент з актаў, якія выдаваліся Віленскай камісіяй для разбору старажытных актаў

«Бурмістры і райцы ўзяўшы пана Валка Жолдака, земяніна гаспадарскага павета Берасцейскага, каторы, калі было места пагарэла, з загаду і ўлады яго каралеўскай міласці, для бяспечнасці замкавай ад агню, усё места вакол і ўсе пляцы памераў…»

Гэты фрагмент з заявы вознага пра агляд ім гарадскога вала ў Берасці за 6 сакавіка 1580 года быў апублікаваны яшчэ ў 1901 годзе ў томе XXVIII актаў, якія выдаваліся Віленскай камісіяй для разбору старажытных актаў.

Волкаў лічыць, што генплан мусіў быць распрацаваны і рэалізаваны неўзабаве пасля пажару 1552 года, бо мяшчанам былі патрэбныя дамы, і яны не маглі гадамі назіраць за палётам горадабудаўнічай думкі.

Графічныя матэрыялы таго генплана не выяўленыя, але мы маем дакладныя звесткі пра гэты першы прыклад рэгулявання планіроўкі горада ў Беларусі, і самае цудоўнае — ведаем яго аўтара. 

Каментары3

  • Вольга
    29.04.2024
    А потым прыйшлі маскавіты - і знеслі генплан разам з горадам, каб пабудаваць сваю пачварную "крепость". А ўсіх жыхароў выселілі куды? - На ўсход - на пустэчу. Рускія камунякі не былі першымі рускімі, якія так рабілі. Рускія заўсёды рабілі так.
  • Генплан
    30.04.2024
    Вольга, сам Пушкин в письмах к Ленину писал - «нужно снести город, чтобы белоруссы никогда не встали с колен. Жителей - на восток. Камунякам - повторить».
  • Вольга
    30.04.2024
    Генплан, тупенькі нейкі ваш канторскі гумар, дакладна як у тупіна з макшанскіх балотаў.

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне13

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Усе навіны →
Усе навіны

Пасол Украіны па асаблівых даручэннях Ігар Кізім пакінуў сваю пасаду6

Махляры падрабілі галасавое паведамленне ад начальніка беларускі і падманулі яе на 1500 рублёў

Міліцыя расказала, што сёння здарылася на станцыі метро «Купалаўская»3

У Мінску паўтарагадовы хлопчык адчыніў акно і выпаў з 15-га паверха5

На Алясцы знік самалёт з 10 чалавекамі на борце

Расіяне сталі набываць туры ў Беларусь у тры разы часцей, чым летась1

Канал у Аргенціне афарбаваўся ў трывожна-чырвоны колер ФОТАФАКТ3

У Бруселі чацверты раз за тыдзень адбылася страляніна, ёсць загінулы1

Паводле новага закона, небяспечным сабакам можа быць прызнаны нават шпіц12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне13

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць