У Лукашэнкі сёння — кадравы дзень. Кіраўніком ДФР стаў Андрэй Самбук, які прыйшоў на новую пасаду з пазіцыі начальніка следчага ўпраўлення КДБ.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_02/sil240202-dpih1.jpg.webp)
Прызначаны новы кіраўнік Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК. Ім стаў Андрэй Самбук.
«Я запрасіў вас для таго, каб абмеркаваць пытанні функцыянавання і дзейнасці дзвюх найважнейшых сілавых структур. І вырашыць кадравыя праблемы», — сказаў Лукашэнка.
Раней пасаду кіраўніка ДФР займаў Ігар Маршалаў, яго прызначылі паслом у Зімбабвэ.
Яшчэ адно прызначэнне — дэпутат Валерый Міцкевіч стаў начальнікам сакратарыята Усебеларускага народнага сходу. У канцы 2010-х ён займаў пасаду намесніка кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі.
Чытайце таксама:
Тут вучыліся Патрушаў і Тозік. Што за напаўсакрэтная ўстанова, якая рыхтуе кадры для КДБ
Каментары
оргияпраздник.)