Набліжаны да сілавікоў канал расказаў, што ўначы ўзарвалася над Гомелем
«Сёння ў раёне 00:30 над Гомелем сістэмамі СПА УС РБ збіты «транзітны госць», — напісаў тэлеграм-канал «Беларускі сілавік».
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/2025-02-13014851-ad540.png.webp)
«У напрамку Гомеля беспілотнік паплыў пасля працы РЭБ. «Згуба» аказалася на беларускай тэрыторыі, да яго траплення ў паветраную прастору краіны СПА ўжо вяло яго, пасля чаго паспяхова знішчыла», — гаворыцца ў другім допісе канала.
Як паведамлялася раней, уначы нешта ўзарвалася над Гомелем.
«Чуў выбух, бачыў аскепкі згарэлыя падалі, жыву ў раёне дач Ільіча». «Яны ляцелі каля млынкамбіната. Я тут жыву, вокны на яго выходзяць», — пісалі людзі ў сацсетках.
Каментары