У цэнтры Мінска павесілі плакат з героем вайны Альшэўскім. Але не тым Альшэўскім ФОТАФАКТ
Выява з Альшэўскім з'явілася на праспекце Незалежнасці ў Мінску.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/2-9ojjq.jpg.webp)
Аўтобусны прыпынак на праспекце Незалежнасці ў Мінску. Фота: сацсеткі
Плакат на адным з мінскіх прыпынкаў прысвечаны нібыта ўраджэнцу Кіеўшчыны Мікалаю Міхайлавічу Альшэўскаму, удзельніку вызвалення Беларусі ў Другую сусветную вайну, Герою Савецкага Саюза. У Мінску ў яго гонар названая вуліца.
Але на плакаце ёсць памылка: Аляксандр Альшэўскі сапраўды нарадзіўся ў 1919 годзе, але загінуў у 1944-м, а не ў 1942-м.
А яшчэ адна памылка — у выяве. На плакаце — фатаграфія Аляксандра Васільевіча Альшэўскага, ураджэнца Краснаярскага края, які асаблівага дачынення да Беларусі не меў, перажыў вайну і памёр у 1973 годзе ў Крыме. Ён таксама быў Героем Савецкага Саюза, аднак свае подзвігі здзейсніў не ў Беларусі, а ў Польшчы ў 1945 годзе.
Каментары