Грамадства

Працу некаторых беларускіх чыноўнікаў выконвалі іншыя людзі

Як некаторыя чыноўнікі пазбягалі сваёй працы, Камітэт дзяржаўнага кантролю ў дакладной запісцы паведамляў прэм'ер-міністру Раману Галоўчанку. Даведалася «Зеркало».

З дапамогай Belpol журналісты «Зеркала» атрымалі дакумент, у якім пералічана, праз якія механізмы чыноўнікі пазбягалі працы.

Напрыклад, у 2023-2024 годзе 13 выканкамаў Мінскай вобласці — у тым ліку Мінскі абласны, Мінскі раённы і Лагойскі — дамовіліся з ІВЦ Мінскага абласнога выканкама аб «паслугах комплексных офісных адміністратыўных».

ІВЦ (інфармацыйна-вылічальны цэнтр) Мінскага абласнога выканаўчага камітэта — дзяржаўнае прадпрыемства, але не дзяржаўны орган.

Камітэт, які правяраў дамовы, палічыў, што цэнтр не проста дапамагае чыноўнікам з выканкамаў, а дублюе іх функцыі. У выпадку Мінскага райвыканкама супрацоўнікі ІВЦ рыхтавалі праекты дакументаў, набіралі і рэдагавалі тэксты.

Камітэт дзяржкантролю звярнуў увагу і на КУП «Інфармацыйна-вылічальны цэнтр Гомельаблсельгасхарч». Правяраючыя заўважылі, што яго супрацоўнікі збіралі і апрацоўвалі аператыўную інфармацыю аб ходзе палявых работ і гатоўнасці тэхнікі. Яны павінны былі займацца гэтым кожны дзень з 5.00 да 14.00.

КДК расцаніў гэтую практыку як штучнае павелічэнне штатнай колькасці выканкамаў. На думку камітэта, гэта цягнула на «неабгрунтаванае расходаванне сродкаў бюджэту».

У снежні 2024 года Дзяржкантроль звярнуўся да прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанкі з дакладной запіскай аб сітуацыі і прапановай рэзалюцыі. Прэм'ер яе падтрымаў і сказаў, калі выявяцца парушэнні, «прыняць неадкладныя меры».

Каментары

«Вы павінны сказаць, які дрэнны Саннікаў». Шарэнда-Панасюк — пра тое, як прапагандысты з БТ запісвалі фільм пра яе11

«Вы павінны сказаць, які дрэнны Саннікаў». Шарэнда-Панасюк — пра тое, як прапагандысты з БТ запісвалі фільм пра яе

Усе навіны →
Усе навіны

Попыт на нафту і вугаль дасягне піку ў 2030-м і пачне спадаць3

Святлана Ціханоўская ўпершыню выступіць на галоўнай сцэне Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы11

Набліжаны да сілавікоў канал расказаў, што ўначы ўзарвалася над Гомелем1

«Мяне проста вывезлі на мяжу». Прарасійскага блогера амаль на месяц закрылі ў ізалятар, а пасля выкінулі з Беларусі6

У Хойніках адкрылі памятны знак у гонар Івана Мележа. На рускай мове10

«Горш за Мюнхен». Рэакцыя еўрапейскіх палітыкаў на заявы Трампа аб перамовах з Пуціным71

Не рэстаўрацыя, а пасмешышча. У Ружанах «зарэстаўравалі» рэзідэнцыю Сапегаў13

Сядзенні ў самалётах стануць двухпавярховымі? Airbus стварае інавацыйны дызайн13

Штосьці ўзарвалася над Гомелем. Магчыма, чарговы расійскі шахед збіўся з дарогі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вы павінны сказаць, які дрэнны Саннікаў». Шарэнда-Панасюк — пра тое, як прапагандысты з БТ запісвалі фільм пра яе11

«Вы павінны сказаць, які дрэнны Саннікаў». Шарэнда-Панасюк — пра тое, як прапагандысты з БТ запісвалі фільм пра яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць