Грамадства

Вынеслі прысуд адміністратару пабліка «Подслушано Глубокое»

Адміністратару пабліка «Подслушано Глубокое» Ігару Шкетаву прысудзілі два гады «хіміі», піша БАЖ.

Ігар Шкетаў

Шкетава абвінавацілі паводле часткі 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у такіх дзеяннях). Шкетава судзіў вядомы сваімі палітычнымі выракамі суддзя Андрэй Тарасевіч. 

Паколькі Шкетаў знаходзіўся ў Віцебскім СІЗА да суда 5 месяцаў, то атрымліваецца, што з яго тэрміну абмежавання волі будзе вылічана 10 месяцаў.

Паблік «Подслушано Глубокое» даволі папулярны сярод жыхароў Глыбокага. Платформа пазіцыянуе сябе як супольнасць для зносін, якая па-за палітыкай і рэлігіяй.

Ігара Шкетава 5 жніўня 2024 ужо судзілі за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Пасля, у сярэдзіне верасня 2024 года, яго затрымліваў ГУБАЗік падчас так званай «зачысткі экстрэмістаў» у горадзе, сілавікі знялі з ім «пакаяльнае» відэа. 

Каментары

Палітвязня, які заплаціў уладам $775 тысяч кампенсацыі і зняўся ў фільме БТ, асудзілі яшчэ на 9 гадоў11

Палітвязня, які заплаціў уладам $775 тысяч кампенсацыі і зняўся ў фільме БТ, асудзілі яшчэ на 9 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Лукашэнка нічога не атрымаў за гэты абмен». Па палітвязняў у Мінск прыязджаў супрацоўнік Дзярждэпа Крыс Сміт22

Вызвалены ў Беларусі амерыканец — не адвакат Юрась Зянковіч5

Расія не можа з-за санкцый прадаць мільёны барэляў нафты і рыхтуецца скарачаць здабычу12

Трамп і Зяленскі расказалі, пра што сёння размаўлялі паміж сабой па тэлефоне3

Сабачка Жужа больш не жыве на запраўцы — яе забралі ў дом7

Дарадца Ціханоўскай расказаў, як ён разам з Вячоркам сустракаў вызваленую Алену Маўшук11

У абмен на Марка Фогеля амерыканцы перададуць Расіі Аляксандра Вінніка

«Пракурор сказаў, што мне трэба пакінуць Беларусь». Былая палітзняволеная Алена Маўшук расказала пра ўмовы свайго вызвалення6

Пры спрыянні ЗША вызвалілі шматдзетную Алену Маўшук — санітарку бальніцы, якая на пратэстах у Пінску ўдарыла калом па сілавіках6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязня, які заплаціў уладам $775 тысяч кампенсацыі і зняўся ў фільме БТ, асудзілі яшчэ на 9 гадоў11

Палітвязня, які заплаціў уладам $775 тысяч кампенсацыі і зняўся ў фільме БТ, асудзілі яшчэ на 9 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць