Штосьці ўзарвалася над Гомелем. Магчыма, чарговы расійскі шахед збіўся з дарогі
У розных каналах з'яўляюцца прынагодныя відэа, а ў сацсетках людзі дзеляцца ўражаннямі.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/2025-02-13014851-ad540.png.webp)
«Чуў выбух, бачыў аскепкі згарэлыя падалі, жыву ў раёне дач Ільіча».
«Яны ляцелі каля млынкамбіната. Я тут жыву, вокны на яго выходзяць», — пішуць людзі ў сацсетках.
Выданне «Флагшток» падсумавала ўсю інфармацыю, наяўную па стане на 01:30:
«Каля 00:32 над Гомелем адбылося падзенне лятальнага аб'екта. Падзенне па часе супала з масіраванай паветранай атакай Расіі тэрыторыі Украіны. Пад ударам у тым ліку суседняя Чарнігаўская вобласць.
Пра падзенне абломкаў на зямлю паведамілі жыхары цэнтральнай і паўночна-ўсходняй частак Гомеля. З-за выбуху ў паветры шум выбуху чутны быў ва ўсім горадзе і ў прыгарадах.
У Гомелі з-за выбухной хвалі спрацавалі сігналізацыі аўтамабіляў, гараджане адчулі вібрацыю сцен дамоў. На вуліцы адчуваўся пах гару».
У праўладных каналах на інфармацыю пра тое, што робіцца ў гомельскім небе, рэагуюць спецыфічна:
«Першакрыніцай гэтага відэа з'яўляецца ўкраінскі Telegram-канал, таму для пацвярджэння або абвяржэння гэтай інфармацыі неабходныя каментары афіцыйных крыніц».
Пры гэтым, як і заўсёды ў падобных выпадках, афіцыйныя крыніцы маўчаць.
«Упаў у раёне райвыканкама, кучу міліцыі нагналі, у тым ліку АМАП». У Хойніках упаў расійскі дрон
Ноччу ў Гомельскім і Мазырскім раёнах былі выбухі. Імаверна, збілі шахеды
Ноччу пад Мазыром быў магутны выбух. Імаверна, збілі шахед
«Шахед» пад Гомелем мог быць збіты расійскай СПА
«Думала, у Зябраўку прыляцела». Пад Гомелем, імаверна, выбухнуў беспілотнік
Каментары