Ад рэдакцыі55

Калі вы ў Літве, то можаце за хвіліну падтрымаць «Нашу Ніву» падаходным падаткам, не патраціўшы сваіх грошай. Вось як

Тыя, хто працуе афіцыйна ў Польшчы і Літве, незалежна ад таго, якое ў вас грамадзянства, пры падачы падатковай дэкларацыі за мінулы год могуць накіраваць 1,2—1,5% падаходнага падатку на дзейнасць грамадскіх арганізацый. Нічога свайго вы не патраціце — вы проста маеце права мэтава скіраваць частку ўжо сплачанага вамі падаходнага на тыя ці іншыя грамадскія мэты на ваш выбар. І робіцца гэта проста, зойме вам адну хвіліну. Калі ласка, сёлета падтрымайце падаткам менавіта беларускія ініцыятывы. Вось як гэта робіцца. Сёння даём інструкцыю для Літвы. Праз пару дзён мы змесцім аналагічную інструкцыю для беларусаў Польшчы.

Усе рэзідэнты Літвы — у тым ліку і беларусы з любым тыпам дазволу на жыхарства — павінны падаваць штогадовую падатковую дэкларацыю. Падчас падачы яны могуць перавесці 1,2% ад падаходнага падатку любым некамерцыйным арганізацыям на свой выбар. Вы можаце абраць «Нашу Ніву» ці іншую беларускую ініцыятыву. Калі не назваць ніякай арганізацыі, грошы спішуцца ўсё адно, але вызначаць, як іх патраціць, будзе літоўская дзяржава. Мы распрацавалі падрабязнае тлумачэнне, як вы можаце дапамагчы Рэдакцыі «Нашай Нівы», не вытраціўшы пры гэтым лішняга цэнта.

Для падачы абавязковай падатковай дэкларацыі ў Літве трэба зайсці ў сістэму электроннага падатковага дэкларавання EDS, і там націснуць на «Prisijungti prie EDS».

Далей трэба абраць сістэму, праз якую вы будзеце праходзіць аўтарызацыю ў сістэму EDS. 

У нашым прыкладзе гэта будзе зроблена праз Swedbank, дзе можна абраць рускую мову для інтэрфейсу. 

Пасля праходжання аўтарызацыі ў Э-паслугах трэба выбраць раздзел VMI і націснуць «увайсці».

Пасля гэтага вы трапляеце ў партал EDS, дзе і будзе адбывацца запаўненне дэкларацыі. 

Каб прыступіць да яе запаўнення, неабходна націснуць на выяву глобуса. 

Гэтая старонка даступная толькі на літоўскай, але далей мову інтэрфейсу можна змяніць на рускую. 

Калі вы ўжо маеце літоўскі ДНЖ з 2024 года ці раней і пры гэтым працуеце ў літоўскай кампаніі, то для падатковай вы ў любым выпадку лічыцеся пастаянным жыхаром. 

Далей вы па тэксце запаўняеце дэкларацыю, адказваючы на пытанні. 

Пасля таго, як вы адкажаце на ўсе пытанні, сістэма прапануе вам сфармаваць і падаць дэкларацыю, пасля чаго вы ўбачыце суму, якую вам павінна вярнуць дзяржава, або суму, якую вы мусіце даплаціць. 

Ніжэй будзе радок, дзе будзе напісана, што ў вас ёсць магчымасць размеркаваць частку падаходнага падатку. 

Там трэба націснуць на «Я хачу падтрымаць». 

Далей інтэрфейс будзе толькі на літоўскай, але разабрацца будзе нескладана. 

Каб пачаць запаўняць форму, націсніце «Pradėti» (Пачаць).

У радок пошуку трэба ўвесці код арганізацыі, якую вы хочаце падтрымаць, пералічыўшы 1,2% ад сумы ўжо сплачанага падаходнага падатку.

Нумар «Нашай Нівы» — 305965367. Пасля ўводу кода нашай арганізацыі ў вас з'явіцца назва нашай юрыдычнай асобы ў Літве — Viešoji įstaiga «Nasha Niva Fund».

Абраўшы ў спісе «Нашу Ніву» (Viešoji įstaiga «Nasha Niva Fund»), націскаем на «Testi» (Працягнуць).

На наступным кроку ў радку «Mokesčio dalies dydis (procentais)» (Памер падатковай часткі (у працэнтах)) вы ўводзіце лічбы 1,2.

І пасля націскаеце на «lšsaugoti» (Захаваць). 

Пасля трэба яшчэ раз пацвердзіць ваш выбар і націснуць на «Taip, teisingi» (Так, слушна). 

Такім простым і цалкам бясплатным для вас чынам вы можаце падтрымаць «Нашу Ніву» — бастыён беларушчыны і крыніцу інфармацыі для ўсіх нашых, і тут, і там.

Па меры з'яўлення інфармацыі мы раскажам і пра тое, якія іншыя беларускія ініцыятывы вы можаце так падтрымаць. І падтрымайце ж!

Бо мы з вамі і ёсць Беларуссю.

Каментары5

  • Andrei
    13.02.2025
    Make Nasha Niva Great Again!
  • Сонейка
    13.02.2025
    Канешне трэба падтрымаць!
  • Николай
    13.02.2025
    Бескомпромиссным борцам за мову будет особенно приятно поработать с русскоязычным интерфейсом.

«Вы павінны сказаць, які дрэнны Саннікаў». Шарэнда-Панасюк — пра тое, як прапагандысты з БТ запісвалі фільм пра яе

«Вы павінны сказаць, які дрэнны Саннікаў». Шарэнда-Панасюк — пра тое, як прапагандысты з БТ запісвалі фільм пра яе

Усе навіны →
Усе навіны

Набліжаны да сілавікоў канал расказаў, што ўначы ўзарвалася над Гомелем1

«Мяне проста вывезлі на мяжу». Прарасійскага блогера амаль на месяц закрылі ў ізалятар, а пасля выкінулі з Беларусі6

У Хойніках адкрылі памятны знак у гонар Івана Мележа. На рускай мове10

«Горш за Мюнхен». Рэакцыя еўрапейскіх палітыкаў на заявы Трампа аб перамовах з Пуціным62

Не рэстаўрацыя, а пасмешышча. У Ружанах «зарэстаўравалі» рэзідэнцыю Сапегаў13

Сядзенні ў самалётах стануць двухпавярховымі? Airbus стварае інавацыйны дызайн13

Штосьці ўзарвалася над Гомелем. Магчыма, чарговы расійскі шахед збіўся з дарогі7

«Лукашэнка нічога не атрымаў за гэты абмен». Па палітвязняў у Мінск прыязджаў супрацоўнік Дзярждэпа Крыс Сміт22

Вызвалены ў Беларусі амерыканец — не адвакат Юрась Зянковіч6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вы павінны сказаць, які дрэнны Саннікаў». Шарэнда-Панасюк — пра тое, як прапагандысты з БТ запісвалі фільм пра яе

«Вы павінны сказаць, які дрэнны Саннікаў». Шарэнда-Панасюк — пра тое, як прапагандысты з БТ запісвалі фільм пра яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць