Свет77

Стала вядома, калі і дзе ФСБ завербавала топавага супрацоўніка СБУ

Учора стала вядома, што СБУ выкрыла ў сваіх жа шэрагах расійскага агента — кіраўніка штаба Антытэрарыстычнага цэнтра. Затрымліваў яго асабіста кіраўнік СБУ Васіль Малюк, які назваў гэта затрыманне гістарычным. Гісторыя ўжо стала адным з найбуйнейшых шпіёнскіх скандалаў ва Украіне за апошнія гады.

Затрымліваў Дзмітрыя Казюру асабіста кіраўнік СБУ Васіль Малюк (справа)

Як даведалася «Агентство», для вярбоўкі затрыманага напярэдадні кіраўніка штаба Антытэрарыстычнага цэнтра Службы бяспекі Украіны Дзмітрыя Казюры ФСБ пасылала ў Вену групу з двух чалавек. Пра гэта сведчаць звесткі памежнай службы Расіі.

Пра затрыманне расійскага шпіёна СБУ паведаміла напярэдадні. Спецслужба апублікавала ў сваім прэс-рэлізе фатаграфіі затрыманага, па якіх украінскія СМІ ўстанавілі, што гаворка ідзе пра Казюру. Паводле звестак СБУ, ён быў завербаваны ў 2018 годзе ў Вене, яго куратарам быў афіцэр ФСБ Юрый Шаталаў.

Паводле ўцечак баз звестак, Юрый Шаталаў — 48-гадовы ўраджэнец Іванава, які жыве ў Маскоўскім раёне Ясенева (тут жа знаходзіцца штаб-кватэра Службы замежнай выведкі). У адной з запісной кніжак яго нумар тэлефона запісаны як «Шаталаў Юрый СлужФСБ». 

Шаталаў сапраўды лятаў у Вену ў 2018 годзе, сведчаць звесткі з уцечкі памежнай службы. Яго рэйс у Аўстрыю адбыўся 15 сакавіка 2018 года, а назад ён вылецеў праз тры дні.

Яго спадарожнікам у гэтай паездцы быў супрацоўнік упраўлення ФСБ па Ульянаўскай вобласці Дзмітрый Арэф'еў (ён таксама паляцеў у Вену 15 сакавіка і прыляцеў назад у Расію праз тры дні, пры гэтым абодва разы Арэф'еў праходзіў мяжу прыкладна ў адзін час з Шаталавым).

На ўнутраных рэйсах Шаталаў прынамсі адзін раз (у чэрвені 2020 года) лятаў разам Аляксандрам Сойма, які ў 2021 годзе быў намеснікам начальніка першага аддзела следчага ўпраўлення ФСБ, пісаў «Праект». Гэта сын палкоўніка ФСБ у запасе Васіля Соймы.

Ва ўцечках таксама можна знайсці дзве іншыя замежныя паездкі Шаталава. Улетку 2019 года ён лятаў у Польшчу, а ў ліпені 2022 года — у Стамбул, які пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне стаў выконваць ролю перасадачнага вузла для тых, хто ляціць з Расіі ў іншыя краіны. У гэтых паездках за мяжу Шаталава таксама суправаджалі іншыя супрацоўнікі ФСБ, сведчаць звесткі памежнай службы.

Затрыманне Казюры праводзіў асабіста кіраўнік СБУ Васіль Малюк, які назваў гэта «гістарычнай спецаперацыяй, улічваючы ўзровень агента, яго прафесійную падрыхтоўку і той маштаб шкоды, які ён патэнцыйна мог бы нанесці».

Паводле звестак украінскай спецслужбы, Расія патрабавала ад чальцоў агентурнай сеткі збіраць і перадаваць звесткі ў сферы абароны. У СБУ распавялі, што доўгі час праз выкрытага агента Кіеў перадаваў Маскве дэзынфармацыю. Казюры выставілі абвінавачванне па артыкуле аб дзяржздрадзе, яму пагражае пажыццёвае пазбаўленне волі.

Каментары7

  • Слава Україні
    13.02.2025
    Трэба яшчэ дрынам па ср*ке добра у́ламіць бораву мацковская гніде
  • Хрыч
    13.02.2025
    Нормальные у них спецы в СБУ,начальниками антитеррористического центра работают ))
  • Азеф и Штирлиц
    13.02.2025
    Я представляю сколько в белорусских спецслужбах агентов Москвы. Каждый третий?

Палітвязня, які заплаціў уладам 31 біткоін кампенсацыі і зняўся ў фільме БТ, асудзілі яшчэ на 9 гадоў6

Палітвязня, які заплаціў уладам 31 біткоін кампенсацыі і зняўся ў фільме БТ, асудзілі яшчэ на 9 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Сабачка Жужа больш не жыве на запраўцы — яе забралі ў дом7

Дарадца Ціханоўскай расказаў, як ён разам з Вячоркам сустракаў вызваленую Алену Маўшук11

У абмен на Марка Фогеля амерыканцы перададуць Расіі Аляксандра Вінніка

«Пракурор сказаў, што мне трэба пакінуць Беларусь». Былая палітзняволеная Алена Маўшук расказала пра ўмовы свайго вызвалення6

Пры спрыянні ЗША вызвалілі шматдзетную Алену Маўшук — санітарку бальніцы, якая на пратэстах у Пінску ўдарыла калом па сілавіках6

Пасля размовы з Пуціным Трамп пагаварыў з Зяленскім5

Трамп расказаў пра размову з Пуціным і назваў людзей, якія ўзначаляць перамовы з Расіяй33

Стала вядома, дзе цяпер працуе былы высокапастаўлены губазікавец Ціхіня, якога абвінавачвалі ў карупцыі2

Амерыканцы забралі з беларускай турмы журналіста Андрэя Кузнечыка і яшчэ двух палітзняволеных20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязня, які заплаціў уладам 31 біткоін кампенсацыі і зняўся ў фільме БТ, асудзілі яшчэ на 9 гадоў6

Палітвязня, які заплаціў уладам 31 біткоін кампенсацыі і зняўся ў фільме БТ, асудзілі яшчэ на 9 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць