Свет1414

Сусветны парадак, народжаны ў 1945 годзе, пад пагрозай, у свеце пануе хаос

Павелічэнне колькасці гульцоў на міжнароднай арэне патрабуе як ніколі раней, існавання правілаў гульні, якія б выконваліся ўсімі. Аднак пакуль у свеце назіраецца супрацьлеглая тэндэнцыя.

Сяргей Алейнік Сергей Алейник Sergey Aleynik
Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік выступае на 78-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. 23 верасня 2023 г. Фота: AP Photo/Mary Altaffer

Як піша аглядальнік Le Monde Ален Фрашон, калектыўны Захад больш не з'яўляецца гегемонам. Мы маем справу з шматпалярным светам. І гэта вынік не толькі пераўтварэння Кітая і Расіі ў канкурэнтаў ЗША і Еўропы, але і ўзмацнення Бразіліі з Індыяй, а таксама шэрагу сярэдніх дзяржаў, якія навязваюць свой уплыў у рэгіёне. Цяпер будучыня Блізкага Усходу вырашаецца ў Іране, Турцыі, Саудаўскай Аравіі і Ізраілі ў большай ступені, чым у Вашынгтоне, Маскве ці Пекіне.

Распаўсюджанне новых інструментаў улады ад Кітая да Бразіліі, ад Індыі да Саудаўскай Аравіі паступова нейтралізуюць перавагу Захаду. Цяпер ён павінен дзяліцца сваім багаццем, ваеннай магутнасцю, здольнасцю вызначаць тое, што павінна быць «нормай» у самых розных сферах: рэжым кіравання, правы чалавека, ахова навакольнага асяроддзя і гэтак далей.

Але зʼяўленне новых цэнтраў сілы, новых полюсаў, стварыла новую пагрозу сусветнаму парадку, які быў закладзены на канферэнцыі ў Сан-Францыска ў 1945 годзе.

Як заўважыў кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Еўрапейскага саюза Жазэп Барэль, выступаючы перад студэнтамі-юрыстамі Нью-Ёркскага ўніверсітэта, натуральнай рэакцыяй на зʼяўленне новых актараў, новых полюсаў павінна было стаць узмацненне правілаў шматбаковасці (мультылатэралізму) ці, іншымі словамі, павагі да пэўных стандартаў, якія агульнапрынятыя і выконваюцца ў рамках такой міжнароднай арганізацыі, як ААН.

Аднак мы сутыкаемся з адваротнай тэндэнцыяй: чым больш шматпалярнасці, тым менш шматбаковасці. Сёння ў свеце дамінуе баланс сілаў, а вось вяршэнства закона знаходзіцца ў заняпадзе.

На погляд аглядальніка Le Monde, першымі, хто садзейнічаў дыскрэдытацыі ААН — вялікага форуму шматбаковасці пасля 1945 года, — былі вялікія дзяржавы. Калі разглядаць толькі ХХІ стагоддзе, то сабатаж пачаўся ў 2003 годзе, з уварвання Злучаных Штатаў Амерыкі ў Ірак без дазволу ААН, хоць Ірак пагражаў Штатам не больш, чым Украіна пагражала Расіі ў лютым 2022 года.

Фрашон адзначае, што такімі паводзінамі ЗША глыбока падарвалі свой аўтарытэт і міжнародную сістэму і далі шмат якім краінам Афрыкі і Паўднёвай Амерыкі важкую прычыну не асуджаць Расіі за яе ўварванне ва Украіну.

«У 2003 годзе прэзідэнт Джордж Буш адкрыў Уладзіміру Пуціну магчымасць захапіць частку Грузіі і Украіны, а Сі Цзіньпіну — пашырыць суверэнітэт сілаю амаль на ўсю заходнюю частку Ціхага акіяна», — адзначае аўтар.

Свет змяняецца з вялікай хуткасцю: звышдзяржавы губляюць свой уплыў; сярэднія краіны бяруць стырно. Захад бачыць, што яго ўлада меншае, а міжнародны парадак, усталяваны ў 1945 годзе пад эгідай ЗША, распадаецца. Кітай і Расія разам з краінамі, якія развіваюцца, ставяць пад сумнеў прыдатнасць гэтай сістэмы, абвяшчаючы яе састарэлай. Але альтэрнатывы для яе рэфармавання або замены рэдкія і расплывістыя.

Тым часам, заўважае аўтар, на міжнароднай арэне назіраецца сітуацыя хаосу, калі галоўныя праблемы ігнаруюцца, а цэнтральнай апоры і арыенціру няма, калі не лічыць умацавання нацыянальнага эгаізму і вялікай колькасці ініцыятыў і манеўраў, якія нагадваюць дыпламатычную анархію. 

Чытайце яшчэ:

Як Кітай хоча рэфармаваць сусветны парадак

Большасць людзей стануць на свеце непатрэбнымі? Пра што ў Давосе папярэджваў Юваль Ной Харары 

Каментары14

  • Арні
    09.10.2023
    На ўсе 100% вінаваты захад бо жыў галаву ўсўнуў ў пясок і не жадаў бачыць сапраўднай пагрозы і не рыхтаваўся да люстэркавага адказу, а замест гэтага ладзіў ідыёцкія парады меншасцяў ды дэманстраваў усім сваю мірнасць, дадэманстраваўся... Напад на Ізраэль быў патрэбны маскве для таго каб адцягнуць увагу ад Ўкраіны і толькі і толькі ідыёт гэтага не разумее.
  • Выгодно
    09.10.2023
    Хаос выгоден хамасам и скотным дворам авторитаризма и диктатур.
    В режимах хаоса и узаконенного беззакония намного проще держать народец в нищете и в желании помирать за руководство скотных дворов, обменяв свою жизнь на ладу гранту....
  • Суповой пакетик
    09.10.2023
    Как только звучат слова "коллективный Запад", - все сразу становится ясно. Яснее, чем даже паршют, волочившийся за спиной Штирлица! Ну, и реакция - соответствующая...

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог9

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус, які ваяваў на баку Расіі, скардзіцца, што не можа звольніцца са службы і атрымаць выплаты11

На ўсходзе Мінска пабудуюць новы вялікі раён на 100 тысяч чалавек3

LinkedIn прапануе карыстальнікам знайсці працу мары праз штучны інтэлект1

У расійскай гандлёвай сеткі «Святлафор» праблемы. Ці закрануць яны беларускія крамы?3

На крыжы Іосіфу Навумчыку ў Віцебску дапусцілі прыкрую памылку

Краіны Балтыі ў суботу адключаюцца ад энергасістэмаў Расіі і Беларусі. Што трэба ведаць?4

Беларускія памежнікі знайшлі цела мігранта каля агароджы з Латвіяй2

Праект «Беларускі гаюн» спыняе працу27

Продажы Tesla на еўрапейскіх рынках сур’ёзна ўпалі — магчыма, з-за рэпутацыі Маска8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог9

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць