Мы настойваем на тым, каб пасажырскі рух паміж нашымі краінамі не спыняўся так доўга, наколькі гэта магчыма — Франак Вячорка
Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка пракаментаваў магчымае закрыццё межаў паміж Беларуссю і Польшчай ды краінамі Балтыі. Паводле яго, структуры, якія прадстаўляюць беларусаў за мяжой, працуюць дзеля таго, каб пасажырскі рух паміж нашымі краінамі не спыняўся так доўга, наколькі гэта магчыма.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/viachorka_franak-u5egr.jpg.webp)
«Гэта рэакцыя нашых суседзяў на заявы і абсалютна безадказныя дзеянні Лукашэнкі, на прысутнасць вагнераўцаў і пагрозы ў бок суседзяў. Гэта найперш сігнал рэжыму, што калі працягнуцца правакацыі, то Польшча і Балтыйскія краіны гатовыя на рашучыя крокі. І віна за закрыццё межаў будзе ляжаць на Лукашэнку.
Мы ў кантакце з Польшчай і Балтыйскімі краінамі і настойваем на тым, каб пасажырскі рух паміж нашымі краінамі не спыняўся так доўга, наколькі гэта магчыма. Нельга, каб беларусы трапілі ў ізаляцыю праз бяздумную палітыку Лукашэнкі», — падкрэсліў Вячорка.
Паводле яго, сёння адбыліся размовы з прадстаўнікамі Польшчы, а на наступным тыдні Святлана Ціханоўская мае сустрэцца з міністаркай унутраных спраў Літвы Агнэ Білатайце. Падчас гэтых сустрэч абмяркоўваюцца варыянты, якім чынам захаваць пасажырскі рух і гарантаваць бяспечны выезд з краіны для тых, хто пакутуе ад рэпрэсій.
«Адкрытыя межы ўмацоўваюць сувязь беларусаў з Еўропай. Нельга пакідаць беларусаў сам-насам з Расіяй», — упэўнены Вячорка.
Чытайце таксама:
У Польшчы праанансавалі механізмы ратавання беларусаў ад рэпрэсій у выпадку поўнага закрыцця мяжы
Мяжа ЕС з Беларуссю пакуль не будзе закрытая — кіраўнік МЗС Латвіі
Каментары