Палітвязень Вольга Гарбунова выходзіць з галадоўкі, якую трымала з 9 лістапада. Пра гэта паведаміла ў «Фэйсбуку» Вольга Ланеўская.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2021_11/garbunowa211118-b5zn2-fh8cr.jpg.webp)
«Оля выходзіць з галадоўкі. З'явіўся матрац і магчымасць спаць ноччу. Атрымалася перадаць лекі, перадачу і адправіць пасылку. Оля ўсім дзякуе за падтрымку і перадае прывітанне», — напісала Вольга Ланеўская, дадаўшы, каб людзі пісалі Гарбуновай лісты, Яна знаходзіцца на Валадарскага.
Вольгу Гарбунову затрымалі 9 лістапада па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства па арт. 342 Крымінальнага кодэкса за арганізацыю жаночых маршаў у 2020 годзе. Яна адразу абвясціла галадоўку.
Вольга Гарбунова — былая кіраўніца арганізацыі «Радзіслава», якая дапамагае жанчынам, якія церпяць ад хатняга гвалту.
Каментары