Зборная, якую трэніруюць Дар'я Домрачава і Оле-Эйнар Б'ёрндален, прапусціць чэмпіянат свету ў Паклюцы з-за забароны ўладаў.
Пра гэта паведамляе нарвежскае выданне VG са спасылкай на галоўнага трэнера кітайскай зборнай Уле Эйнара Б'ёрндалена.
Кітайскія біятланісты не выступалі на ўжо праведзеных этапах Кубка свету сезона 2020/21.
Забарона на ўдзел кітайскіх біятланістаў у спаборніцтвах звязаны з сітуацыяй з каранавірусам ў Еўропе.
Чэмпіянат свету пройдзе з 10 па 28 лютага ў славенскай Паклюцы.
Каментары