![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2018_02/1-ovzv4.jpg.webp)
Юрый Жыгамонт. Фота: Алесь Астраўцоў
Беларускаму акцёру, аўтару і вядучаму славутых падарожжаў Юрыю Жыгамонту спаўняецца сёння 50 гадоў.
Яго праграма «Падарожжы дылетанта» выходзіла на тэлeканалах БТ і СТБ з 2001 года, у 2017-м на партале TUT.BY. Было створана некалькі сотняў выпускаў пра вёскі і пасёлкі Беларусі і нават пра Прагу часоў Скарыны. Цяпер праграма выходзіць на Ютубе пад назвай «Падарожжа з Жыгамонтам».
Сябры і НН жадаюць спадару Юрыю асілкавага здароўя, творчага імпэту і паболей Вялікага княства Літоўскага ў нашай Рэспубліцы Бе-ла-русь!
Каментары