Грамадства3232

На «Марафоне адзінства» ў Магілёве Марзалюк граміў ворагаў словамі Караткевіча

На чарговым туры прапагандысцкага «Марафона адзінства», які сёння адбыўся ў Магілёве, выступіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк. У адрозненне ад звычайных для падобных мерапрыемстваў занудных шаблонных выступленняў, ягоны спіч быў эмацыйным і арыгінальным.

Ігар Марзалюк. Скрыншот з відэа

Марзалюк прамаўляў па-беларуску і спярша рытуальна згадаў пра тое, як пашчасціла беларусам з Лукашэнкам. Пасля ж, успомніўшы пра падзел Беларусі ў міжваенны час і наступнае аб'яднанне, ён маніпулятыўна прыпісаў апанентам рэжыму намеры развязаць у 2020 годзе ў Беларусі грамадзянскую вайну, «але гэта зноў не сталася, таму што мы — адзіныя».

«І вораг не можа зразумець, чаму мы такія, у чым гарт і моц нашага адзінства», — заявіў Марзалюк, пасля чаго прачытаў са сцэны напісаны ў 1968 годзе верш Уладзіміра Караткевіча «Амаль хрысціянскі тост за ворагаў».

У ягонай інтэрпрэтацыі выглядае, што калі б паэт дажыў да нашых дзён, то ён бы знаходзіўся ў шэрагах лукашыстаў і ўхваляў тое, што сёння адбываецца ў краіне, у тым ліку і расправу з дэмакратычнай і нацыянальна арыентаванай часткай грамадства. 

@nashaniva Гіене — баяцца, сабаку — вішчаць, Свінні — рыцца ў гноі сваім, А льву патрэбны калючы гушчар, Родны край і свабода ў ім. Ігар Марзалюк зачытаў са сцэне ў Магілёве «Амаль хрысціянскі тост за ворагаў» Уладзіміра Караткевіча #караткевіч #беларусь #беларусьновости #могилев #белорусы #нашаніва #беларускаямова #магілёў ♬ Virtuoso Violin - Rafael Krux

Каментары32

  • Ганьба
    23.11.2024
    Ну і як яно, Марзалюк, вішчаць, рыючыся ў гноі?
  • ёсць пытаннечка
    23.11.2024
    Пасля такого выступу "Каласы..." ў школьную праграму вернуць?
  • Наш пездюк!
    23.11.2024
    Красава Марзалюк)

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог3

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія памежнікі знайшлі цела мігранта каля агароджы з Латвіяй2

Праект «Беларускі гаюн» спыняе працу27

Продажы Tesla на еўрапейскіх рынках сур’ёзна ўпалі — магчыма, з-за рэпутацыі Маска8

Пасол Украіны па асаблівых даручэннях Ігар Кізім пакінуў сваю пасаду6

Махляры падрабілі галасавое паведамленне ад начальніка беларускі і падманулі яе на 1500 рублёў

Міліцыя расказала, што сёння здарылася на станцыі метро «Купалаўская»3

У Мінску паўтарагадовы хлопчык адчыніў акно і выпаў з 15-га паверха5

На Алясцы знік самалёт з 10 чалавекамі на борце

Расіяне сталі набываць туры ў Беларусь у тры разы часцей, чым летась1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог3

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць