Нечакана распалася кіроўная кааліцыя Германіі. Краіну могуць чакаць датэрміновыя выбары
Канцлер Шольц сёння адправіў у адстаўку міністра фінансаў — кіраўніка Свабоднай дэмакратычнай партыі Крыстыяна Лінднэра. Яны катэгарычна разышліся ў поглядах на бюджэт наступнага года.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_11/scholz-b88dr.jpg.webp)
Олаф Шольц. Фота AP
«Вядома, мы ведаем, што ў святлафорнага ўрада не найлепшая рэпутацыя, і мы часта спрачаліся. Тым не менш, у такі дзень гэтае рашэнне здаецца няправільным, амаль трагічным», — сказаў кіраўнік Партыі зялёных, міністр эканомікі і праблем клімату Роберт Хабек.
Каментары