«Хочуць акружыць флангамі». Лукашэнка расказаў, дзеля чаго вылучаюцца Чамаданава і Канапацкая
Лукашэнка даў каментар сваім прапагандыстам адносна таго, чаму цалкам лаяльныя яму асобы накшталт Гайдукевіча, Хіжняка ці Чамаданавай выказалі жаданне балатавацца ў прэзідэнты. Выказаная версія была арыгінальнай.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_10/2024-10-31153756-4nsk1.png.webp)
Лукашэнка прытворна дзівіцца факту выстаўлення сваіх кандыдатур «супраць жаночага прэзідэнта — жанчын», а таксама «галоўнага аракула Гайдукевіча». Праўда, адразу ўдакладніў, што яны ідуць, маўляў, не супраць, а «ў альтэрнатыве».
«Ім адысці ад сваёй палітыкі будзе складана, але тым не менш — альтэрнатыўныя кандыдаты», — гаворыць Лукашэнка. І выказвае думку, што, маўляў, прынамсі кандыдаты-жанчыны «хочуць дзейнаму прэзідэнту такім чынам гарантаваць бяспеку». Маўляў, ніяк іначай гэта і не расцэніш, проста хочуць «акружыць флангамі».
Пры гэтым тое, што яму можа пагражаць небяспека, Лукашэнка тут жа абверг.
ЦВК зарэгістраваў ініцыятыўныя групы Гайдукевіча, Хіжняка і Чамаданавай
Дакументы ў ЦВК падала Дзіяна Кавалёва
У прэзідэнты сабраўся генерал-маёр запасу
Канапацкая падала дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы
Вучылася на настаўніцу беларускай мовы, строіла палкоўнікаў. Шэсць фактаў пра Вольгу Чамаданаву, якая ідзе на выбары
«Проста сагналі ўсіх на двор і не сказалі навошта». Як здымаюцца ролікі для флэшмобу «Надо»
Каментары