Грамадства1818

Эканаміст Львоўскі: Насельніцтва ў Беларусі ўжо хутчэй за ўсё меншае за 9 мільёнаў

Якія прычыны такога стану дэмаграфіі і што чакае краіну ў будучыні?

У новым выпуску ток-шоу «Жыццё-маліна» эканаміст Леў Львоўскі разважаў пра дэмаграфічную праблему Беларусі.

Па яго ацэнках, на сёння ў Беларусі жыве менш за 9 мільёнаў чалавек (афіцыйная статыстыка дае 9 мільёнаў 156 тысяч чалавек на пачатак 2024 года). Гэта ён тлумачыць эміграцыяй насельніцтва за межы краіны. Беларуская статыстычная служба не можа нармальна палічыць эміграцыю з-за таго, што пры выездзе людзі не даюць нікому справаздачы пра гэта. Ацаніць памеры выезду можна толькі падчас наступнага перапісу насельніцтва.

«Гэта больш, чым 8,5 і менш, чым 9 мільёнаў», — удакладняе Львоўскі.

Пачынаючы з 2020 года ў Еўрасаюз, адпаведна інфармацыі аб колькасці ўпершыню выдадзеных дазволаў на жыхарства, выехала некалькі соцень тысяч беларусаў. Да гэтай лічбы неабходна дадаць беларусаў, якія жывуць у іншых краінах па-за межамі ЕС, у тым ліку ў Расіі.

Калі лічыць, што з 2020-га выехала 500 тысяч беларусаў, то гэта больш за 5% насельніцтва. Аднак, калі ўлічваць, што выехалі ў асноўным людзі працаздольнага ўзросту (ад 18 да 60 гадоў), то гэтыя 500 тысяч трэба адымаць ад трохі больш за 4 мільёны працаздольнага насельніцтва.

«Прапорцыя велізарная, і гэта дастаткова рэзкі адток», — заўважае Львоўскі.

Другім фактарам, які пагаршае дэмаграфічную сітуацыю ў Беларусі, з'яўляецца натуральнае змяншэнне насельніцтва з-за нізкай нараджальнасці. Львоўскі нагадвае, што звесткі па нараджальнасці за апошнія тры гады не публікуюцца. Апошняя лічба за 2019 год паказвала, што на адну жанчыну прыпадала 1,48 дзіцяці. З улікам сітуацыі ў суседніх краінах, эканаміст дапускае, што цяпер гэты паказчык можа раўняцца 1,35.

Леў ЛЬвоўскі Лев Львовский Lev Lvovsky
Леў Львоўскі. Скрын відэа: malina_by / YouTube

Калі бягучыя трэнды захаваюцца, прагназуе Львоўскі, то да канца гэтага стагоддзя беларусаў будзе ў два разы менш, чым сёння:

«Дэмаграфічныя мадэлі могуць прадказваць на дастаткова доўгія гарызонты. Смяротнасць змяняецца не так моцна. Нараджальнасць таксама. Мы можам сказаць, што будзе з краінай, калі бягучыя трэнды нараджальнасці, смяротнасці і эміграцыі застануцца, як цяпер. У такім выпадку наша насельніцтва зменшыцца ў два разы.

Але гэта яшчэ «не высечана ў камені», яшчэ нешта можна зрабіць. Можна пачаць нейкія нармальныя рэформы, каб нараджалася трохі больш дзяцей. Можна нешта яшчэ рабіць са смяротнасцю, асабліва з мужчынскай. Можна нешта рабіць з эміграцыяй і іміграцыяй», — выказвае сваё меркаванне эканаміст.

На погляд Львоўскага, па-рознаму можна ацэньваць сітуацыю, калі насельніцтва Беларусі зменшыцца ў два разы:

«Ёсць шмат краін, дзе насельніцтва паўтара мільёна, тры мільёны. І мы не гаворым пра іх выраджэнне. Ніхто не гаворыць пра выраджэнне літоўцаў, грузін. Ёсць краіны, дзе насельніцтва нашмат меншае. Пытанне ў тым, як мы адаптуем эканоміку за гэты час. І галоўнае — не вырадзіцца самім як беларусам не ў плане колькасці людзей, а ў плане якасці».

Каментары18

  • Жоўты экспэрдт
    26.10.2024
    Ізноў "эканаміст" Львоўскі сеў у лужыну ў сваёй Варшаве.
    У Беларусі ўжо даўно жыве менш за 9 млн. чалавек, дарагі "эканаміст"! Бо толькі па афіцыйных дадзеных, у Расеі, з якой няма мяжы ўвогуле, нас больш за міл'ён. А колькі насамрэч, толькі Бог ведае.
    Таму ня трэбу лухту вярзці нібыта экспертную.
  • тутэйшая
    26.10.2024
    Тутэйшы , згодна.
    Беларус (беларусачка) застаецца беларусам(кай)), дзе б ён(яна) не жыў
  • Хрыч
    26.10.2024
    Зато в Минске народа хоть отбавляй.Все прутся в Минск,как будто здесь медом намазано

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог12

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Усе навіны →
Усе навіны

Марыю Калеснікаву ў калоніі вярнулі ў атрад да іншых жанчын10

У Бразіліі самалёт упаў на ажыўленую аўтастраду

Беларуса затрымалі ў Іспаніі4

«У XX стагоддзі ўжо быў вопыт». МЗС Беларусі параўнаў беларусаў і расіян у Латвіі з яўрэямі ў Трэцім Рэйху16

Расія сёлета паспрабуе ўцягнуць Беларусь у вайну? Як успрымаць заяву Зяленскага19

Качанава наведала Полацкі малочны камбінат, дзе «самая складаная сітуацыя» ў краіне2

Праваабаронцы паведамілі, што палітвязням не даходзяць грашовыя пераводы. Сваякі пацвярджаюць

Аб'явілі збор на патрэбы Паліны Шарэнды-Панасюк23

Беларус, які ваяваў на баку Расіі, скардзіцца, што не можа звольніцца са службы і атрымаць выплаты11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог12

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць