Грамадства5656

Лукашэнка заявіў, што сям‘я можа бачыцца з Калеснікавай і што яна нічым не адрозніваецца ад «мільёна» іншых палітвязняў

Лукашэнка падчас саміту БРІКС у Казані даў інтэрв'ю журналісту Бі-бі-сі Стывену Розэнбергу, у якім сярод іншага адказаў на зададзенае яму пытанне пра магчымае памілаванне для Марыі Калеснікавай.

Пытанне для Лукашэнкі надта складаным не было, бо ён спрактыкавана ўзяўся за тое, што дзесяцігоддзямі звычайна робіць у падобных выпадках — размываць прыватнае ў агульным. 

«У нас ёсць закон: чалавек усвядоміў сваю віну, ён звярнуўся да прэзідэнта (як і ў многіх іншых краінах) з просьбай аб памілаванні — ну што ж, мы разгледзім. Калі будзе такі зварот Калеснікавай, я абавязкова разгледжу», — сказаў Лукашэнка.

Пасля таго ён перайшоў у контратаку, папракнуўшы журналіста ў тым, што ён, маўляў, заклапочаны лёсам толькі Калеснікавай, не бачачы за ёй іншых палітвязняў, якіх «мільён у турмах»:

«Я катэгарычна супраць, што вы пачынаеце асобы вылучаць. Калі там сядзіць мільён, дык там усе людзі аднолькавыя. А Калеснікава і іншыя павінны адказаць перад гэтымі людзьмі, чаму яны там апынуліся. Яны шмат хто і кажуць: «Мы ачумелі, адурэлі, нас падманулі». Таму мы іх разглядаем у цэлым».

Розэнберг звярнуў увагу, што адносна Калеснікавай дзейнічае рэжым інкамунікада, калі з ёй не маюць сувязі нават члены ўласнай сям'і, на што Лукашэнка насуперак рэальным фактам заявіў, што сям'і Калеснікавай яе лёс нібыта абыякавы: 

«Якой сям'і? А дзе яе сям'я, вы хоць ведаеце? Вы нават не ведаеце, што за сям'я. Папрасіў бацька яе наведаць. Калі ласка, ідзі. Ён быў. Гэта сям'я? Хтосьці яшчэ хоча з родных, блізкіх наведаць яе, будзе просьба — мы яе разгледзім. Там, магчыма, такая сям'я, што ім, можа, і нецікава, як вам, наведаць Марыю Калеснікаву. Вы дбаеце пра яе больш, чым родныя і блізкія».

Пасля гэтага ён зрабіў нечаканую прапанову:

«Таму калі нават вы звернецеся, мы вашу заяву разгледзім».

Але, відаць, зразумеўшы, што за гэтую фразу вядомы сваёй хваткай журналіст можа ўхапіцца, адразу ўдакладніў:

«Я кажу: разгледзім. «Так», «не» — гэта будзе відаць потым».

Апытанка

Тым не менш, Лукашэнка зноў намякнуў, што будзе працягваць практыку памілаванняў некаторых палітвязняў:

«Калі чалавек выправіўся, не парушае закон у калоніі выпраўленчай, калі нейкія паказанні па здароўі, мы абавязкова гэтых людзей, хутчэй за ўсё, памілуем. Ёсць камісія, яна разгледзіць і прыме рашэнне».

Каментары56

  • Гарамбуш
    23.10.2024
    Есть ли в нём что-то человеческое? Нет. Всё он отлично знает, знает как работает тюремная система и он поддерживает то как она работает. Лукашенко не человек - это циничный, лицемерный дьявол
  • Жора
    23.10.2024
    Чаму Калеснікава, а не Шарэнда-Панасюк, Дашкевіч ці Севярынец? Чаму не Ціханоўскі, які па ідэі больш значная асоба - бо муж "лідаркі"? З кім кансультаваўся Разенберг, калі складаў пытанні перад інтэрв'ю? Чаму бабарыканцам так істотна праціснуць сваю кандыдатку?..

    .. і пасля гэтага хтось сляпы ізноў не ўбачыць раскрутку Калеснікавай. І хтосьці зноў будзе кпіць у каментах пад учорашнім артыкулам пра Зянона, калі ён тую раскрутку канстатуе.
  • tazar
    23.10.2024
    [Рэд. выдалена]

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску паўтарагадовы хлопчык адчыніў акно і выпаў з 15-га паверха5

На Алясцы знік самалёт з 10 чалавекамі на борце

Расіяне сталі набываць туры ў Беларусь у тры разы часцей, чым летась1

Канал у Аргенціне афарбаваўся ў трывожна-чырвоны колер ФОТАФАКТ3

У Бруселі чацверты раз за тыдзень адбылася страляніна, ёсць загінулы1

Паводле новага закона, небяспечным сабакам можа быць прызнаны нават шпіц12

Германія падазрае Расію ў шэрагу дыверсій з аўто па ўсёй краіне8

У Мінску проста на дарозе загарэўся трактар з прычэпам2

Аляксандр Лукашук: Аднойчы мяне прадставілі ў эфіры: «На сувязі з намі Аляксандр Лукашэнка». Мая мама плакала10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць