Грамадства1414

Колькі часу засталося ў кандыдатаў у прэзідэнты, каб вылучыцца на выбары

Сёння стала вядома, што наступныя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць праз тры месяцы — 26 студзеня 2025 года.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Рэгістрацыя ініцыятыўнай групы ў ЦВК адбываецца не пазней чым за 85 дзён да выбараў.

То-бок у патэнцыйных кандыдатаў засталося 10 дзён для падачы дакументаў (апошняя дата — 1 лістапада).

Цэнтральная выбарчая камісія разглядае заяву ў пяцідзённы тэрмін з дня яе паступлення.

Збор подпісаў кандыдатаў у прэзідэнты пачынаецца за 80 дзён і заканчваецца за 50 дзён да выбараў. Да 7 снежня кандыдаты мусяць сабраць не менш за 100 тысяч подпісаў.

Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты пачынаецца за 35 дзён і заканчваецца за 25 дзён да выбараў. Апошні дзень рэгістрацыі прыпадае на 1 студзеня 2025 года.

Зразумела, што апазіцыйных кандыдатаў на гэтых выбарах не будзе. У краіне працягваюцца масавыя рэпрэсіі супраць тых, хто выказаў пратэст Лукашэнку, а таксама адкрыта выступае супраць вайны. А самі выбарчыя кампаніі праводзяцца з парушэннямі і фальсіфікацыямі.

Нагадаем, што ў 2020-м дата выбараў была аб'яўлена 8 мая, а 15 мая быў апошнім днём, калі можна было падаць заяву ў ЦВК аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатаў.

Згодна з абноўленай у 2022 годзе Канстытуцыяй, прэзідэнтам можа быць абраны:

  • грамадзянін Беларусі па нараджэнні, не маладзейшы за 40 гадоў, які валодае выбарчым правам і пастаянна пражывае ў Беларусі не менш за 20 гадоў непасрэдна перад выбарамі;
  • не мае і не меў раней грамадзянства замежнай дзяржавы або дазволу на жыхарства ці іншага дакумента замежнай дзяржавы, які дае права на льготы і іншыя перавагі;
  • кандыдатамі ў прэзідэнты не могуць быць грамадзяне, у адносінах да якіх ёсць уступіўшы ў законную сілу абвінаваўчы прысуд суда.

Выбары 2025 года стануць для Лукашэнкі сёмымі. 

Апытанка

Каментары14

  • Бывалы
    23.10.2024
    ::, Вам мало миллиардерового олигарха Лукашенко?
  • Виктория
    23.10.2024
    За ПАВЛА СЕВЕРИНЦА .
  • Бойкотчик
    23.10.2024
    Эту процедуру нельзя называть выборами. Хотите кто выдвинуться, готовьтесь к посадке в тюрьму. Перечень кандидатов в президенты, согласившихся поучаствовать в псевдовыборах и севших: Козулин, Павлов, Марини́ч, Санников, Статкевич, Романчук, Некляев, Михалевич, Северинец, Тихановский, Бабарико. Ну как? Не пора ли поумнеть?

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог12

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Усе навіны →
Усе навіны

Новая нейрасетка лакалізуе чалавека ці яго дом па фота знутры кватэры за секунды8

Чалы пра эканоміку: Нешта не ўзлятае «дальняя дуга», відаць, яна надта дальняя3

Балкон з ільвамі і тыграмі: нестандартную кватэру прадаюць у Пінску7

Марыю Калеснікаву ў калоніі вярнулі ў атрад да іншых жанчын10

У Бразіліі самалёт упаў на ажыўленую аўтастраду

Беларуса затрымалі ў Іспаніі4

«У XX стагоддзі ўжо быў вопыт». МЗС Беларусі параўнаў беларусаў і расіян у Латвіі з яўрэямі ў Трэцім Рэйху16

Расія сёлета паспрабуе ўцягнуць Беларусь у вайну? Як успрымаць заяву Зяленскага19

Качанава наведала Полацкі малочны камбінат, дзе «самая складаная сітуацыя» ў краіне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог12

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць