Стала вядома, чаму асуджаную ў Польшчы шпіёнку Дар'ю Астапенку адпусцілі на волю
Былая актывістка «Гавары праўду» атрымала 1 год і 8 месяцаў турмы за шпіянаж на карысць Беларусі. Чаму яна пасля суда апынулася на волі, разбіраўся Most.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_08/darya_ostapenko-111-kjyv7.jpg.webp)
Астапенка правяла пад вартай менш за дзевяць месяцаў. Ёй пагражала да пяці гадоў па артыкуле аб шпіянажы. Аднак суд абмежаваўся мяккім пакараннем — 1 год і 8 месяцаў турмы. Знаходжанне пад вартай ёй залічылі ў агульны тэрмін пакарання.
Суд таксама адмяніў меру стрымання і адпусціў Астапенку з-пад варты. Атрымліваецца, яна адбыла менш за палову прызначанага пакарання. Прэс-служба суда патлумачыла, чаму так атрымалася.
Аказалася, што жанчына вызваленая да ўступлення прысуду ў сілу. Цяпер абарона, як і абвінавачванне, мае права абскардзіць прысуд. Тады лёс Астапенкі будзе вырашацца ў залежнасці ад канчатковага рашэння суда.
Калі прысуд не будзе зменены, жанчыну могуць адправіць у турму для адбыцця рэшты тэрміну. Але таксама яна можа папрасіць суд аб датэрміновым вызваленні, напрыклад у сувязі з адбыццём значнай часткі прызначанага тэрміну.
Дар'і Астапенцы каля 36 гадоў. Яна родам з Баранавічаў і па спецыяльнасці ветэрынар. У Польшчы яна спрабавала наладжваць кантакты з актывістамі дыяспары, пранікаць у вядучыя беларускія арганізацыі, прапануючы ім сваю валанцёрскую дапамогу, збірала інфармацыю пра дзейнасць падраздзяленняў паспалітага рушэння ў Беластоку, а таксама пра беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне і тых, хто аказвае ім дапамогу.
Паводле абвінавачання, Дар'я ў 2023 годзе шмат разоў перадавала КДБ Беларусі інфармацыю, датычную дзейнасці, структуры і фінансавання арганізацый, якія аказваюць падтрымку беларускай апазіцыі. Гэтыя даныя беларускі рэжым выкарыстаў для прапаганды, каб абвінаваціць апазіцыю ў экстрэмізме, а польскія спецслужбы — у тым, што яны замаўлялі дыверсіі на аб'ектах крытычнай інфраструктуры Беларусі.
Ілжывая інфармацыя, на думку абвінавачвання, наносіла страты інтарэсам Польшчы і яе знешняй палітыцы, якая ўключае падтрымку беларускай апазіцыі, і вялі да дэстабілізацыі адносін паміж Польшчай і Беларуссю.
Шпіёнку Дар'ю Астапенку, асуджаную ў Польшчы, пасля суда вызвалілі з-пад варты
Актывістцы «Гавары праўду» далі ў Польшчы рэальны тэрмін за шпіянаж на карысць Беларусі
У Варшаве грамадзянку Беларусі будуць судзіць за перадачу КДБ інфармацыі пра беларускія арганізацыі ў Польшчы
Затрыманая ў Польшчы агентка КДБ раней была порнаактрысай
Стала вядома, што за беларуску арыштавалі ў Польшчы за працу на КДБ
Каментары
Затое некаторыя лідары ў Польшчы гатовыя перамагчы луку адной левай на выбарах...