Выдавецтва hochroth Minsk выдала новую кнігу вершаў паэткі і старшыні Беларускага ПЭНа Таццяны Нядбай. Зборнік называецца «Там, за сцяной», піша Bellit.info.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_09/458489802_8968151763198994_4257528159753485889_n-1000x500-ft668.jpg.webp)
«Віншуем дарагую Таццяну з кнігай і жадаем кнізе шчаслівага лёсу! Спадзяемся, што ўжо хутка зможам прэзентаваць навінку на фестывалі Pradmova. Таксама ў найбліжэйшы час «Там, за сцяной» Таццяны Нядбай можна будзе замаўляць на сайце выдавецтва», — дзеліцца навіной у фэйсбуку паэт і выдавец Дзмітрый Строцаў.
Гэта другая кніга паэткі пасля дэбютнага зборніка «Сірэны спяваюць джаз», які пабачыў свет 10 гадоў таму.
Неўзабаве кнігу можна будзе замаўляць у краме на афіцыйным сайце выдавецтва.
Каментары