Ён будзе працягам колішняга часопіса «Дзеяслоў», што выдаваўся больш за 20 гадоў.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_08/ap1-1000x500-o6y4f.jpg.webp)
Bellit.info
Да чытача прыйшоў новы літаратурна-мастацкі альманах — «Апостраф», паведамляе выдавецтва «Камунікат». У першым нумары выдання можна прачытаць аповесць Алеся Пашкевіча, вершы Насты Кудасавай, ліставанне Васіля Быкава, піша Bellit.info.
«Апостраф» прапаноўвае чытачу шэраг вартых рэчаў:
- твор Алеся Пашкевіча «Цясляр волі», біяграфічную аповесць пра паэта і палітыка Алеся Гаруна;
- прозу Уладзіміра Сцяпана, Іны Снарскай, Валера Гапеева, Алены Вешторт, Алега Дашкевіча;
- паэзію Насты Кудасавай, Леаніда Дранько-Майсюка, Алеся Дуброўскага, Аксаны Данільчык, фрэскі Барыса Пятровіча;
- пераклады Артура Бартэльса ад Віктара Гардзея, Фёдара Цютчава ад Міколы Гіля, Міхаіла Шлейхера ад Змітра Вішнёва;
- ліставанне Васіля Быкава з сястрой Валянцінай;
- словы Адама Глобуса пра мастака Сяргея Каткова;
- эсэ Васіля Аўраменкі пра Уладзіміра Караткевіча…
І шмат іншых цікавостак.
Набыць «Апостраф» можна ў анлайн-кнігарні «Камуніката».
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_08/apostr1-auh9t.jpg.webp)
«Апостраф», напэўна, можна лічыць працягам часопіса «Дзеяслоў», што выдаваўся больш за 20 гадоў і спыніў існаванне ў канцы мінулага года. Прынамсі, ён паўтарае яго дызайн.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_12/vokladka-aposnjaha-numaru-scaled-2-cpbeg.jpg.webp)
Каментары