У ГУМе абновяць другі і трэці паверхі.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_08/2827-fvcq2.png.webp)
ГУМ. Фота: «Яндэкс Карты»
«Мы адновім усе дэкоры галоўнай універсальнай крамы беларускай сталіцы. Самая вялікая каштоўнасць інтэр'еру — гэта светлавыя калоны, вітражы і жырандолі», — паведаміла дырэктарка ўнівермага Вольга Раманава на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме, піша агенцтва «Мінск-Навіны».
Гэтыя адметнасці крамы захаваюць. Колькі будзе ісці рамонт, не ўдакладнялася.
У пачатку гэтага года ў ГУМе абнавілі першы паверх.
Каментары