«Песню вясёлага беларуса» спевака Ap$ent прызналі экстрэмісцкай
У экстрэмісцкі спіс трапіў і Андрэй Курэйчык.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_04/imgonline-com-ua-resize-ysienh99xcf-mum9z.jpg.webp)
Ap$ent (Арсень Кісляк). Скрын відэа: chestnok_live / YouTube
Суд Гомельскага раёна прызнаў «Песню вясёлага беларуса» спевака Ap$ent экстрэмісцкай. Гэта вынікае з абноўленага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў Міністэрства інфармацыі.
Як паведамляецца на сайце Мінінфарм, судовае рашэнне было прынятае 22 красавіка.
У спіс трапіў і блогер і рэжысёр Андрэй Курэйчык. Экстрэмісцкімі прызнаныя яго youtube-каналы «Альтэрнатыўнае блогабачанне» і «Ukraine — Belarus — Russia Alternative Blogovision», а таксама яго акаўнты ў сацсетках.
Каментары