«У нас свае традыцыі выбараў, якія спрабавалі вытручваць, досвед з часоў Полацкага княства» — ЦВК
Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка гатовы «даць фору любой дэмакратыі».
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/_bun_nn_20191214-6521-x0arv-v9y1k.jpg.webp)
«У нас ёсць свае пэўныя традыцыі, дарэчы, якія ў нас спрабавалі вельмі доўга вытручваць і ўвесь час рабіць нас нейкімі недасканалымі, што мы тут і галасаваць не ўмеем, і сістэма ў нас нейкая не такая, і камісіі ў нас не так працуюць. Спрабавалі нам гэтую недасканаласць пастаянна навязаць.
Але я магу сказаць, што ў нас багаты досвед са старажытных часоў да сучаснасці, яшчэ пачынаючы з вечавых традыцый Полацкага княства. Таму мы можам цалкам даць фору любой іншай дэмакратыі», — пахваліўся Карпенка ў эфіры АНТ.
Сёлета на дэпутацкіх выбарах намалявалі рэкордную яўку датэрміновага галасавання — 42%. Сапраўдную колькасць галасоў ніхто не лічыць — пераможцы вядомы загадзя. А каб беларусы за мяжой не псавалі карцінку, выбарчыя ўчасткі пры пасольствах вырашылі перад гэтай электаральнай кампаніяй закрыць.
Каментары