Грамадства1616

«Калі справа абмяжуецца «глыбокімі спачуваннямі», то такія жудасныя навіны будуць з'яўляцца пастаянна» — Ціханоўская

Святлана Ціханоўская выступіла на мерапрыемстве «Абарона дэмакратыі: як супрацьстаяць інфармацыйным маніпуляцыям», арганізаваным цэнтрам GLOBSEC у рамках Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Падчас прамовы Святлана Ціханоўская адзначыла: сёння жыцці тысячаў беларускіх палітвязняў залежаць ад рэакцыі краін Захаду на забойства Аляксея Навальнага.

Фота прэс-службы Святланы Ціханоўскай

«Забойства Навальнага — змрочны напамін аб тым, што бяспека, дэмакратыя і правы чалавека ўзаемазвязаныя.

Калі ўрад не паважае сваіх грамадзян, ён не будзе паважаць міжнародны парадак», — сказала Ціханоўская.

«Жыцці Статкевіча, Бабарыкі, Калеснікавай і тысячаў іншых людзей зараз напрамую залежаць ад рэакцыі Захаду на забойства Навальнага.

Калі справа абмяжуецца «глыбокімі спачуваннямі», то трэба быць гатовымі да таго, што такія жудасныя навіны будуць з'яўляцца пастаянна», — падкрэсліла яна. 

«Мне страшна ад думкі, што наступным можа стаць мой муж. Я ўжо год не атрымліваю ад яго ніякіх вестак і не ведаю, ці жывы ён.

У нас тысячы палітычных зняволеных, якія знаходзяцца ў цяжкім стане. Многія ўтрымліваюцца без сувязі са знешнім светам. Некалькі чалавек ужо загінулі ў зняволенні.

Мне падаецца, дыктатары наўмысна правяраюць, наколькі далёка яны могуць зайсці без наступстваў», — нагадала Ціханоўская.

«Нам трэба пашыраць супрацоўніцтва паміж урадамі, актывістамі, міжнароднымі арганізацыямі і прыватнымі кампаніямі. Патрэбныя надзейныя сродкі камунікацыі і платформы, якія ўзмоцняць нашы галасы.

Нам трэба не толькі ўсвядоміць сваю сілу, але і эфектыўна карыстацца ёю», — заклікала беларуская дэмакратычная лідарка.

Чытайце таксама:

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Юліяй Навальнай

«Надышоў час дэмакратыям паказаць свае зубы». Святлана Ціханоўская выступіла ў Мюнхене на Круглым стале па Беларусі

Ціханоўская: Няма сумневаў у тым, што Навальнага мэтанакіравана забіў пуцінскі рэжым

Каментары16

  • Мухтар
    17.02.2024
    Света, один способ нанести превентивный удар по мацкве, но на это розовые пони не решаться. Да и единственная страна кто может это сделать США. Европка может надувать щеки и хмурить брови. Перестань сотрясать воздух бесполезными причитаниями. 
  • Абы ляпнуць
    17.02.2024
    Колькі вам гэтых платформаў яшчэ трэба?
  • asd
    18.02.2024
    [Рэд. выдалена]

«Вы павінны сказаць, які дрэнны Саннікаў». Шарэнда-Панасюк — пра тое, як прапагандысты з БТ запісвалі фільм пра яе11

«Вы павінны сказаць, які дрэнны Саннікаў». Шарэнда-Панасюк — пра тое, як прапагандысты з БТ запісвалі фільм пра яе

Усе навіны →
Усе навіны

Попыт на нафту і вугаль дасягне піку ў 2030-м і пачне спадаць3

Святлана Ціханоўская ўпершыню выступіць на галоўнай сцэне Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы11

Набліжаны да сілавікоў канал расказаў, што ўначы ўзарвалася над Гомелем1

«Мяне проста вывезлі на мяжу». Прарасійскага блогера амаль на месяц закрылі ў ізалятар, а пасля выкінулі з Беларусі6

У Хойніках адкрылі памятны знак у гонар Івана Мележа. На рускай мове10

«Горш за Мюнхен». Рэакцыя еўрапейскіх палітыкаў на заявы Трампа аб перамовах з Пуціным71

Не рэстаўрацыя, а пасмешышча. У Ружанах «зарэстаўравалі» рэзідэнцыю Сапегаў13

Сядзенні ў самалётах стануць двухпавярховымі? Airbus стварае інавацыйны дызайн13

Штосьці ўзарвалася над Гомелем. Магчыма, чарговы расійскі шахед збіўся з дарогі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вы павінны сказаць, які дрэнны Саннікаў». Шарэнда-Панасюк — пра тое, як прапагандысты з БТ запісвалі фільм пра яе11

«Вы павінны сказаць, які дрэнны Саннікаў». Шарэнда-Панасюк — пра тое, як прапагандысты з БТ запісвалі фільм пра яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць