«Стылісты — гэта не пра нас», — казала раней топ-чыноўніца, у сферу адказнасці якой трапіла і мода.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_12/kaanava_trend231215-1cuto.jpg.webp)
Старшыня Савета Рэспублікі наведала выставу, дзе сваю прадукцыю выставілі Аршанскі льнокамбінат, «Камволь», «Галантэя», «Магатэкс» і іншыя фабрыкі. Аглядаючы выставу, яна заявіла, «што трэнды трэба ствараць самім».
«У нас выдатная прадукцыя! Паглядзіце, якая якасць і ўзровень выканання!» — захаплялася Качанава.
І пахваліла гродзенскае прадпрыемства «МедЛен»: «Малайцы! Выканалі даручэнне Лукашэнкі зрабіць шмат навінак, якое ён даў у час наведвання Аршанскага льнокамбіната. Зрабілі імпартазамяшчальную прадукцыю добрай якасці. Цяпер трэба, каб яна была шырока прадстаўлена ў нашых крамах».
Раней Качанава расказвала, што сама носіць беларускія касцюмы:
«Гэта не пра нас — стылісты, візажысты… Няма ніякіх стылістаў, ніякіх візажыстаў. Я шыю адзенне ў атэлье з тканіны «Камволь» і заўсёды нашу адзенне беларускай вытворчасці».
Каментары