Паведамілі пра поўны дэмантаж лагера вагнераўцаў пад Асіповічамі. «Беларускі Гаюн» пярэчыць
З падачы рускай рэдакцыі «Радыё Свабода», якая параўнала спадарожнікавыя здымкі, сёння пайшла распаўсюджвацца інфармацыя, што ў лагеры ПВК «Вагнер» у вёсцы Цэль пад Асіповічамі нібыта дэмантавалі ўсе намёты. Але маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» сцвярджае, што гэтага пакуль не адбылося.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_09/2023-09-18221816-egh4m.jpg.webp)
«Нават на спадарожнікавым здымку сэрвісу Planet.com відаць, што дэмантаваная толькі частка намётаў. А сам здымак ад 18 верасня ахоплівае толькі траціну тэрыторыі лагера», — сцвярджае «Беларускі Гаюн».
Пра частковы разбор лагера маніторынгавая група паведамляла яшчэ 8 верасня, але казаць пра поўны дэмантаж пакуль нельга.
Каментары