У Беларусі прадаюцца майкі з кіраўніком ПВК «Вагнер» Яўгенам Прыгожыным, які нядаўна загінуў у авіякатастрофе над Цвярской вобласцю, заўважыў тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозга».
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_09/2023-09-11165137-680hd.jpg.webp)
На гэтых футболках — прынт з цытатай Лукашэнкі і партрэт Яўгена Прыгожына. Ёсць варыянт і з баевіком у масцы. На рукавах намаляваныя лукашэнкаўскі і расійскі сцягі.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_09/2023-09-11165134-darf2.jpg.webp)
Мяркуючы з якасці, вырабляюць гэтыя майкі энтузіясты з ліку прыхільнікаў «рускага свету» ў Беларусі, адзначае БГМ.
Каментары