Латушка перадаў Украіне дакументы з абгрунтаваннем санкцый супраць беларускага ваенпрама
Дакументы з аргументаваннем неабходнасці накладання санкцый на 8 прадпрыемстваў беларускага вайскова-прамысловага комплексу кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснік кіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка перадаў украінскаму Нацыянальнаму агенцтву па прадухіленні карупцыі (НАПК).
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/latushka-gbsk2.jpg.webp)
«Таксама, паводле Нацыянальнага агенцтва па прадухіленні карупцыі Украіны, пералік прадпрыемстваў будзе накіраваны ў Службу бяспекі Украіны для вывучэння і далейшага ўвядзення ў дачыненні да іх санкцый», — гаворыцца ў паведамленні.
«Мэтай нашай санкцыйнай палітыкі ў вайскова-прамысловай сферы з'яўляецца паслабленне магчымасці рэжыму Лукашэнкі садзейнічаць расійскай агрэсіі супраць Украіны і вырабляць узбраенні для патрэб Расійскай Федэрацыі», — заявіў Павел Латушка.
Каментары