У Гродне апублікавалі святочную афішу на 9 Мая з удзелам Газманава. Гараджане «ацанілі»
Учора была апублікавана праграма мерапрыемстваў да Дня Перамогі ў Гродне. План урачыстых мерапрыемстваў распаўсюдзілі дзяржаўныя і незалежныя медыя. Рэакцыя гараджан красамоўная.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2022_07/2022-07-23220359-j1q6d.jpg.webp)
Прапануюць спяваць разам з Газманавым
Сёлета падчас святкавання 9 Мая ў Гродне мусяць выступіць народны артыст Расіі Алег Газманаў і расійскі гурт «Корні».
Газманаў будзе спяваць на Савецкай плошчы з 21:00 да 21:55.
З 21:55 да 22 гадзін запланавана акцыя «Праспяваем Дзень Перамогі разам». У афішы гэтая падзея называецца як «агульнанародная акцыя з удзелам Алега Газманава». А 22-й гадзіне гараджан чакае святочны салют.
Затым на сцэне будзе выступаць гурт «Корні».
Гараджане «плачуць»
У сацсетках праграму ўжо ацанілі.
У тэлеграм-канале S13 налічваецца 16 616 падпісчыкаў. Пад допісам з праграмай святкавання 9 Мая самай папулярнай рэакцыяй стаў «дызлайк» — 135. Колькасць «лайкаў» усяго 20.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_05/2023-05-045-h65kd.png.webp)
У аўтамабільнага партала «АўтаГродна» 18 900 падпісчыкаў у тэлеграме. Самая папулярная рэакцыя пад допісам — «гаўняшка», так адрэагавалі на праграму з удзелам Алега Газманава амаль 150 карыстальнікаў. Лайкам допіс ацанілі 23 карыстальнікі. Трэцяе месца па папулярнасці набрала рэакцыя ў выглядзе смайла, які ванітуе, — 12.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_05/2023-05-043-ess2q.png.webp)
У тэлеграм-канале Hrodna.life крыху больш за 1000 падпісантаў, 49 з іх адрэагавалі на навіну ванітуючым смайлікам. Для параўнання: падабайкі ўсяго дзве.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_05/2023-05-042-mntgs.png.webp)
У дзяржаўнага рэгіянальнага тэлеканала «Гродна Плюс» 1375 падпісчыкаў у тэлеграме.
Самай папулярнай рэакцыяй пад допісам з афішай святочных мерапрыемстваў стаў смайлік, які плача. Такіх рэакцый — 10. Шэсць карыстальнікаў адрэагавалі на допіс агенчыкам, а два — плясканнем у далоні.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_05/2023-05-044-q7uem.png.webp)
Адзначым, што сумны смайлік, які плача, — гэта адзіная даступная рэакцыя з негатыўнай канатацыяй, якую прапануюць на выбар у гэтым канале.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_05/mycollages19-gcvxk.jpg.webp)
Ніякіх іншых рэакцый на допіс, накшталт дызлайка, ванітуючага смайліка ці «гаўняшкі», у тэлеграм-канале «Гродна Плюс» абраць нельга.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬЧытайце таксама:
Прапануюць зрабіць «расійскі» квартал? Гродзенцаў запрашаюць да абмеркавання назваў вуліц
Алег Газманаў у цішотцы з сімвалам «V» спяваў для беларускіх міліцыянераў на турзлёце
Газманаў: «Славянскі базар» — адзін з найлепшых фестываляў у свеце, супраць яго — замежныя боты
Каментары
- Не, бабуль, толькі Корні і *** *****аў.