Прапануюць зрабіць «расійскі» квартал? Гродзенцаў запрашаюць да абмеркавання назваў вуліц
На грамадскае абмеркаванне вынесены назвы 11 новых вуліц у Гродне. Паглядзелі, якія назвы прапануюць гараджанам.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/_viber_2022-08-08_20-08-29-179-kjjvn.jpg.webp)
Тамбоўская, Калінінградская, Хімкінская
Дзесяць з адзінаццаці новых вуліц будуць знаходзіцца ў мікрараёне індывідуальнай забудовы «Баранавічы-11». Там вуліцы прапануюць назваць у гонар гарадоў-пабрацімаў Гродна.
Вось іх спіс: Валагодская, завулак Валагодскі, Габалінская, завулак Габалінскі, Калінінградская, Тамбоўская, Туапсінская, Ухцінская, завулак Ухцінскі, Хімкінская. Усе гарады-пабрацімы, за выключэннем аднаго, знаходзяцца на тэрыторыі РФ. Толькі горад Габала знаходзіцца ў Азербайджане.
Адзначым, што ў Гродне ўжо ёсць шэраг вуліц, якія носяць назвы ў гонар гарадоў-пабрацімаў горада (Беластоцкая, Ліможа, Друскеніцкая, Алітуская). Але гэтыя назвы вуліцы атрымлівалі ў розныя часы, ды і самі вуліцы знаходзяцца ў розных частках горада. У выпадку з «Баранавічамі-11» мясцовыя ўлады прапануюць стварыць цэлы квартал, у якім адразу некалькі вуліц будуць названымі ў гонар расійскіх гарадоў.
Свае прапановы па назвах вуліц гарадзенцы могуць накіроўваць на электронную пошту аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага гарвыканкама: [email protected]. Прапановы прымаюцца да 15 мая.
Усходняя або Прытыцкага
Паралельна з гэтым на сайце тэлеканала «Гродна Плюс» ідзе галасаванне па наданні назвы новаму ўчастку кальцавой дарогі ад вуліцы Карскага да мікрараёна Забалаць. Для ўчастка дарогі даўжынёй амаль 4 км прапануюць дзве назвы на выбар:
вуліца Усходняя кальцавая або вуліца Прытыцкага.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_05/2023-05-04-mw0uh.png.webp)
Па стане на 9 раніцы 4 мая з невялікім адрывам перамагае Усходняя вуліца. За гэты варыянт прагаласавалі 51,2% удзельнікаў, а за Прытыцкага — 48,8%.
У Гродне царскія казармы рэканструююць пад элітнае жытло
На Лідчыне супрацоўнікаў дзяржустаноў прымушаюць адмаўляцца ад карты паляка. Пры адмове пагражаюць звальненнем
У Еўропу без візы і чэргаў на мяжы. Што паглядзець у Гродне і раёне
-
Дарадца Ціханоўскай расказаў, як ён разам з Вячоркам сустракаў вызваленую Алену Маўшук
-
«Пракурор сказаў, што мне трэба пакінуць Беларусь». Былая палітзняволеная Алена Маўшук расказала пра ўмовы свайго вызвалення
-
Пры спрыянні ЗША вызвалілі шматдзетную Алену Маўшук — санітарку бальніцы, якая на пратэстах у Пінску ўдарыла калом па сілавіках
Каментары