Грамадства33

«Нас палохае гэтая загадкавая цішыня». Людзі пад Маладзечнам рана радаваліся, што адбіліся ад сховішча фекальных адкідаў пад бокам. Магчыма, улады проста ўзялі паўзу

Пытанне аб будаўніцтве сажалкі-назапашвальніка гаспадарча-фекальных сцёкавых вод каля вёсак Краснае і Івонцавічы Маладзечанскага раёна, магчыма, дагэтуль не закрыта. Вяскоўцаў турбуе адсутнасць афіцыйнай інфармацыі на фоне чутак, што будаўніцтва ўсё ж рыхтуецца, піша Kraj.by.

Крыху больш за месяц таму праходзіла інфармацыя, што жыхарам вёскі Краснае ў Маладзечанскім раёне ўдалося адбіцца ад перспектывы будаўніцтва ў іхняй мясцовасці сажалкі-назапашвальніка «адкідаў гаспадарча-фекальных сцёкавых вод», якія хацелі прывозіць са сталіцы. Людзі, пярэчачы гэтым планам, сабралі каля тысячы подпісаў.

Абмеркаванні па пытанні будаўніцтва гэтай сажалкі прайшлі 30 сакавіка ў Красненскім доме культуры. Сустрэча прайшла эмацыйна, а 7 красавіка жыхары Краснага пахваліліся рашэннем, падпісаным намеснікам старшыні Маладзечанскага райвыканкама Сяргеем Боханам і вынесеным на падставе «агульнага негатыўнага ўспрымання грамадскасцю будаўніцтва аб'екта». Паводле яго, адпаведная камісія райвыканкама прызнавала «немагчымасць і немэтазгоднасць будаўніцтва сажалкі з-за экалагічных, сацыяльна-эканамічных і іншых наступстваў».

Людзі шчыра парадаваліся, але цяпер сталі падазраваць, што рашэння гэтай камісіі можа быць і недастаткова.

Бо месца меркаванага будаўніцтва на сённяшні дзень абгароджана і зачынена на замок. І людзі непакояцца, што барацьбу за чыстыя ваду, паветра і глебу ім прыйдзецца пачынаць спачатку.

Мясцовыя жыхары кажуць, што па вёсках ходзяць чуткі, што «Мінскводаканал» не змірыўся з рашэннем раённай камісіі, вынесеным на падставе вынікаў грамадскага абмеркавання, і што будзе ці то нейкі судовы разбор, ці то рашэнне будзе прымаць Мінаблвыканкам.

А афіцыйнага адказу, у якім чорным па белым выразна было б напісана, што ад будаўніцтва ў Мінску адмовіліся, ніхто не даў і, як выказаўся адзін з вяскоўцаў, «нас палохае гэтая загадкавая цішыня».

Старшыня Красненскага сельскага выканаўчага камітэта Валянціна Кісель таксама кажа, што мае зусім няшмат інфармацыі па гэтым пытанні. Чула, аднак, што Мінаблвыканкам нібыта мае намер прызначыць дадатковую экалагічную экспертызу.

Жыхарка пасёлка Чысць накіроўвала запыты дэпутату Палаты прадстаўнікоў і ў Камітэт дзяржаўнага кантролю, але тыя іх пераслалі ў Мінгарвыканкам, а адтуль адказ, паводле слоў памочніцы дэпутата, нібыта далі, але людзям яго не паказваюць. Дзяржкантроль жа кажа звярнуцца пасля 17 мая.

Калі ўсё ж такі адказ ад чыноўнікаў будзе такі, што ўсё добра і адстойнік можна будаваць, то жыхары вёсак рыхтуюцца да далейшага змагання, будуць звяртацца да Лукашэнкі.

У той жа час інжынер-геолаг з вялікім досведам, эксперт па цвёрдых карысных выкапнях Рэспубліканскай камісіі па запасах Мінпрыроды Рэспублікі Беларусь Ілья Караценка ацаніў, якую небяспеку складае для мясцовага насельніцтва гэты аб'ект, калі яго ўсё ж будуць будаваць:

«Калі сажалку-назапашвальнік усё ж такі пабудуюць, то ў выпадку разрыву плёнкі, якая будзе выкладзеная на яго дне для стрымлівання адкідаў, шкодныя рэчывы праточацца ў падземныя воды праз порыстыя пароды, у тым ліку пясок і гліну, далей — у раку Ушу і да водазабору «Крыніца». У выніку праз сем гадоў пасля таго, як плёнка парвецца, палова Маладзечна з яго паўночнага боку будзе з бруднай вадой».

Атрымаць тлумачэнні ў «Мінскводаканала» рэдакцыі Kraj.by не ўдалося: чыноўнікі ці не бралі трубку, ці перанакіроўвалі адзін да другога. Таму ўвечары 2 мая рэдакцыя накіравала «Мінскводаканалу» па электроннай пошце афіцыйны запыт: «Просім даць тлумачэнні, ці закрыта пытанне аб будаўніцтве аб'екта. Калі не, то на якой стадыі і ў якіх інстанцыях знаходзіцца разгляд гэтага пытання?»

Каментары3

  • Mar
    03.05.2023
    Было понятно еще тогда, что этими подписями чинуши как всегда подотруться. Для них это дело принципа. А то не дай бог людишки опять поверят, что могут в этой стране что-то изменить.
  • Этот
    04.05.2023
    Напомните что там получилось с ак. заводом в Бресте, отстояли?
  • Інгеборга
    04.05.2023
    Мінск фарміруе шмат адкідаў. Куды іх дзець? Няма у Беларусі месцаў, каб вёсак ды селішчаў паблізу не будзе. Таму стары кар'ер не самае благое месца. Галоўнае каб не пачалі эканоміць грошы пры будаўніцтве, і не парушалі тэхналёгіі экрану.

«Вы павінны сказаць, які дрэнны Саннікаў». Шарэнда-Панасюк — пра тое, як прапагандысты з БТ запісвалі фільм пра яе

«Вы павінны сказаць, які дрэнны Саннікаў». Шарэнда-Панасюк — пра тое, як прапагандысты з БТ запісвалі фільм пра яе

Усе навіны →
Усе навіны

Набліжаны да сілавікоў канал расказаў, што ўначы ўзарвалася над Гомелем1

«Мяне проста вывезлі на мяжу». Прарасійскага блогера амаль на месяц закрылі ў ізалятар, а пасля выкінулі з Беларусі6

У Хойніках адкрылі памятны знак у гонар Івана Мележа. На рускай мове10

«Горш за Мюнхен». Рэакцыя еўрапейскіх палітыкаў на заявы Трампа аб перамовах з Пуціным62

Не рэстаўрацыя, а пасмешышча. У Ружанах «зарэстаўравалі» рэзідэнцыю Сапегаў13

Сядзенні ў самалётах стануць двухпавярховымі? Airbus стварае інавацыйны дызайн13

Штосьці ўзарвалася над Гомелем. Магчыма, чарговы расійскі шахед збіўся з дарогі7

«Лукашэнка нічога не атрымаў за гэты абмен». Па палітвязняў у Мінск прыязджаў супрацоўнік Дзярждэпа Крыс Сміт22

Вызвалены ў Беларусі амерыканец — не адвакат Юрась Зянковіч6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вы павінны сказаць, які дрэнны Саннікаў». Шарэнда-Панасюк — пра тое, як прапагандысты з БТ запісвалі фільм пра яе

«Вы павінны сказаць, які дрэнны Саннікаў». Шарэнда-Панасюк — пра тое, як прапагандысты з БТ запісвалі фільм пра яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць