«Пытанне стаяла так: ці я еду, ці ніхто». Маналог камандзіра эвакуацыі палка Каліноўскага
Настасся «Север» Махамет дзевяць месяцаў вывозіць з перадавой і найбліжэйшых подступаў да фронту параненых вайскоўцаў. Пра ваенныя будні камандзір эвакуацыі батальёна «Волат» палка Каліноўскага расказвае ў чаканні выезду на заданне з халоднага падвала.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_02/photo_2023-02-23_16-45-09-cyju5.jpg.webp)
«Не я прыйшла на вайну, а яна прыйшла да мяне»
Я прыехала ва Украіну і планавала тут жыць да перамен у Беларусі. І гэта скаціна звалілася на мяне. Уцякаць другі раз я нікуды не хацела. Таму засталася тут.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_02/photo_2023-02-23_16-49-47-5gyia.jpg.webp)
Тры дні прасядзела ў сутарэнні катэджнага пасёлка пад Кіевам, а пасля паехала ў найбліжэйшы ваенкамат.
Я доктар, хірург. Заўжды цікавілася ваенна-палявой медыцынай. Шмат чытала пра розныя раненні. У мяне быў вялікі аб’ём тэарэтычных ведаў менавіта аб баявых траўмах.
Я не планавала ісці ў войска ці стаць ваенным доктарам. Калі б іначай склаліся абставіны, то я магла б цяпер быць у нейкай бальнічцы і працаваць у аперацыйнай.
«Была сярод першых беларусаў, якія падпісалі кантракт»
Спачатку я была ў тэрытарыяльнай абароне, затым у роце аховы, а калі стала зразумела, што мяне ў звычайнае падраздзяленне нельга аформіць, то перабралася да беларусаў. Тады гэта быў батальён Кастуся Каліноўскага. Тое было ў 20 чыслах сакавіка. Кантракт мы ездзілі падпісваць з Ванем «Брэстам» разам.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_02/photo_2023-02-06_15-59-401-ig1kz.jpg.webp)
Я была сярод першых хлапцоў і дзяўчат, якія яго падпісалі, хаця беларусы сабраліся яшчэ ў пачатку сакавіка на базе «Азова». Першыя два месяцы выконвала абавязкі тылавога медыка, разбірала склад і лячыла прастуды.
«Пытанне стаяла так: ці я еду, ці ніхто»
З сярэдзіны мая я аказалася на эвакуацыі. Так выйшла тады, што не было каму ехаць і пытанне стаяла так: ці я еду, ці ніхто. Да таго ж я ўдзельнічала ў планаванні гэтай задачы. З таго часу я займаюся арганізацыяй эвакуацыі. Гэта ўсё ляжыць цяпер на мне.
Часта езджу на перадавую, не ведаючы падрабязнасцяў, валодаючы мінімальнымі ўводнымі па задачы, яе характары, але дзякуючы літаратуры і абмену досведам магу прыкінуць патрэбы для яе выканання.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_02/photo_2023-02-12_22-35-15-fb2bt.jpg.webp)
Думаю, што я прыйду да таго, што неўзабаве буду сама старацца рабіць аб’езды, хаця тое не проста. Без падрыхтоўкі і інфармацыі даезд да месца дыслакацыі вайскоўцаў абцяжараны клопатам, каб не выдаць іх пазіцыі.
«Думала, што звар’яцею»
Самае страшнае — губляць людзей, а яшчэ цяжэй губляць іх у невядомасці. Калі ў нас было шасцёра зніклых без звестак, думала, што звар’яцею. Было дзікае адчуванне, што іх кінулі, хаця зрабілі ўсё магчымае. Цяпер, калі мы ведаем, што чацвёра з іх загінулі, а двое ў палоне, жыць лягчэй, бо маеш яснасць.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_02/photo_2023-01-29_12-04-54-di0w5.jpg.webp)
За час вайны шмат чаго памянялася. А я стала больш верыць у саму сябе. Меней сумнявацца. З'явілася бясстрашша, часам нават яно палохае. Проста не рэальна так не баяцца.
Раненне, якое здзівіла больш за ўсё, — гэта раненне нашага парамедыка. Ён адчуваў сябе выдатна, нягледзячы на раненне ў грудную клетку. Быў рухавым, выконваў задачы. А калі яму зрабілі рэнтген, то тут жа сказалі сесці, бо куля прайшла праз усё лёгкае.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_02/photo_2023-01-23_12-11-38-m5v8k.jpg.webp)
Мара? Я проста хачу дамоў, але хачу ў свабодную Беларусь. У цяперашняй мне няма месца…
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬForeign Policy пра каліноўцаў: Сёння яны ваююць за Украіну, але спадзяюцца заўтра вярнуцца дадому і зрынуць Лукашэнку
У Палку Каліноўскага прыдумалі лайфхак для тых, хто не ведае, чым заняцца
Каліновец расказаў, як «Брэст» навёў агонь расійскай артылерыі на пазіцыі іх жа войскаў
-
Загінуў расійскі вайсковец, чыё падраздзяленне нанесла ўдар па ўкраінскай кавярні пад Харкавам. Тады загінулі 59 чалавек
-
Зяленскі: Мінабароны Украіны распрацоўвае спецкантракт, каб прыцягнуць у войска 18-24-гадовых
-
14 шматкватэрных дамоў пашкоджаны ў расійскім Растове-на-Доне ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў
Каментары
"Мара? Я проста хачу дамоў, але хачу ў свабодную Беларусь."
"цудоўна"... а хто ж будзе рабіць перамены ў Беларусі? пушкін?