СМІ: Швейцарскія спецслужбы яшчэ ў 1970-я ідэнтыфікавалі будучага патрыярха Кірыла як агента КДБ
Кіраўнік Рускай Праваслаўнай Царквы патрыярх Кірыл у 1970-х гадах працаваў у Жэневе на савецкую службу замежнай разведкі.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_02/upload-tass_29873075-pic905-895x505-69907-h1pqj-58hy0.jpg.webp)
Пра гэта паведамілі швейцарскія выданні Matin Dimanche і Sonntagszeitung са спасылкай на даныя швейцарскага федэральнага архіва.
Паводле паведамленняў, дасье на Кірыла, якое было складзенае федэральнай паліцыяй у той час, а потым апублікаванае, пацвярджае, што царкоўны дзеяч працаваў на КДБ у часы, калі савецкая дзяржава ваявала з рэлігіяй.
На пачатку 1970-х гадоў цяперашні патрыярх Рускай Царквы жыў у Жэневе. Ён прадстаўляў Маскоўскі патрыярхат у Сусветнай радзе цэркваў. Задача Кірыла заключалася, сярод іншага, у тым, каб уплываць на Раду. Ягоным агентурным псеўданімам быў «Міхайлаў»
Мэтай савецкага кіраўніцтва ў той час, па паведамленнях СМІ, было дабіцца, каб Рада цэркваў асудзіла ЗША і іх саюзнікаў і змякчыла крытыку адсутнасці рэлігійнай свабоды ў Савецкім Саюзе.
Каментары