Google расказаў пра 12 небяспечных праграм для Android. Вось чаму іх трэба выдаліць зараз жа
Некаторыя з іх маюць мільёны спамповак.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_02/android-4412596_1920-vppho.jpg.webp)
Днямі кампанія Google апублікавала спіс праграм, якія нясуць непасрэдную пагрозу карыстальнікам Android-прылад.
Паведамляецца, што гэтыя разнастайныя праграмы — ад трэкераў здароўя да гульняў — адзначыліся бясконцым паказам рэкламы, фішынгавымі атакамі, крадзяжом канфідэнцыйнай інфармацыі і ўвядзеннем карыстальнікаў у зман наконт бясплатных прызоў за фізічную актыўнасць.
Многія з іх былі спампаваныя ад некалькіх тысяч да некалькіх мільёнаў разоў з інтэрнэт-крамы Google Play, дзе яны ўжо пачалі блакавацца.
Вось поўны спіс небяспечных праграм:
- Lucky Step-Walking Tracker — 10 млн спамповак
- WalkingJoy — 5 млн спамповак
- Lucky Habit: health tracker — 5 млн спамповак
- Golden Hunt — 100 тыс. спамповак
- Reflector — 100 тыс. спамповак
- Seven Golden Wolf blackjack — 100 тыс. спамповак
- Unlimited Score — 50 тыс. спамповак
- Big Decisions — 50 тыс. спамповак
- Jewel Sea — 10 тыс. спамповак
- Lux Fruits Game — 10 тыс. спамповак
- Lucky Clover — 10 тыс. спамповак
- King Blitz — 5 тыс. спамповак
Калі вы знайшлі сярод іх тыя, якія ўстаноўленыя асабіста ў вас, кампанія Google настойліва раіць выдаліць іх для бяспекі вашай прылады. Таксама Google нагадвае пра неабходнасць спампоўкі праграм толькі з афіцыйных і правераных крыніц.
Каментары