Навука і тэхналогіі22

Цяпер Google Voice будзе папярэджваць вас пра магчымыя спам-званкі

Google кажа, што выкарыстоўвае «прасунуты штучны інтэлект», каб вызначыць, ці з'яўляецца званок правамерным.

Выява: Google

Google абвясціў, што дадае чырвонае папярэджанне «Абанент, які падазраецца ў спаме» да выклікаў Google Voice, калі лічыць, што яны неправамерныя. У сваім паведамленні кампанія заяўляе, што ідэнтыфікуе спам «з дапамогай той жа перадавой сістэмы штучнага інтэлекту», як і з традыцыйным тэлефонным дадаткам для Android.

Калі з'явіцца метка спаму, у вас таксама будзе магчымасць пацвердзіць, што званок быў спамам, — у гэтым выпадку любыя будучыя выклікі з пазначанага нумара будуць адпраўляцца проста на вашу галасавую пошту. Гэтак жа будзе мажлівасць удакладніць, што званок не быў спамавым, — гэта пазбавіць абанента ад чырвонай меткі для будучых званкоў.

У Google Voice многія гады была магчымасць аўтаматычна накіроўваць выклікі, ідэнтыфікаваныя як спам, на галасавую пошту, а таксама правяраць выклікі перад тым, як іх прымаць. Але гэтыя параметры, магчыма, не вельмі пасуюць, калі вы атрымліваеце шмат важных званкоў з невядомых нумароў. Google кажа, што вам трэба будзе ўключыць функцыю фільтрацыі спаму, перайшоўшы ў Налады > Бяспека > Фільтраваць спам (Settings > Security > Filter spam), калі вы хочаце, каб функцыя працавала.

Папярэджанні пра спам будуць даступныя для ўсіх, хто мае ўліковы запіс Google Voice, і, паводле даных кампаніі, вы павінны ўбачыць іх ужо да 13 студзеня.

The Verge паведамляе, што Google дае некаторым карыстальнікам Voice яшчэ больш магчымасцяў для барацьбы са спамам. Так, ёсць некаторыя пашыраныя функцыі для карыстальнікаў тэлефонаў Pixel — у прыватнасці, магчымасць прымусіць Google Assistant кантраляваць званок.

Фільтраванне выклікаў працуе наступным чынам: калі вам тэлефануе чалавек, якога няма ў вашым спісе кантактаў, апроч кнопак для прыняцця ці адхілення выкліку, у вас з’яўляецца дадаткова кнопка «Праверыць выклік» («Screen call»). Калі вы націснеце на яе, абанент атрымае гукавое паведамленне з просьбай сказаць, хто ён і чаму тэлефануе. Расшыфраваны тэкст паведамлення і адказ з'явяцца на вашым экране. Затым вы можаце выбраць, хочаце вы адказваць на выклік ці не. Пакуль такая функцыя існуе толькі для карыстальнікаў смартфонаў Pixel 6 і Pixel 6 Pro, і невядома, ці зробіць кампанія такую ​​флагманскую функцыю для ўсіх тэлефонаў Android бескаштоўнай.

Каментары2

  • Лейла
    05.02.2023
    У меня Redmi 9a, и уже есть эта функция, это же нормально?
  • ???
    05.02.2023
    Очень интересно :)

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Неабходныя грошы на патрэбы Паліны Шарэнды-Панасюк сабралі за некалькі гадзін5

Трамп запатрабаваў закрыць USAID за «карупцыю»8

Нашчадкі готаў і фіна-вуграў нават больш, чым меркавалася. Што насамрэч у генах беларусаў і літоўцаў?46

Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна1

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць