Меркаванні3535

Смерць Макея: рука Масквы, помста Лукашэнкі ці проста інфаркт?

Уладзіміра Макея залічвалі да ліберальнага крыла лукашэнкаўцаў, ён быў адзіным у цяперашняй вярхушцы, хто час ад часу гаварыў па-беларуску.

Уладзімір Макей. Фота: прэс-служба Міністэрства замежных спраў

Міністрам замежных спраў Беларусі ён працаваў з 2012 года. Да таго ён чатыры гады, у тым ліку падчас пагрому 2010-га, узначальваў Адміністрацыю прэзідэнта. А яшчэ перад тым восем гадоў, з сакавіка 2000 года, быў памочнікам Аляксандра Лукашэнкі. Памочнікам ён стаў пасля знікнення апанентаў Лукашэнкі ў 1999-м. Гэта быў чалавек, які ведаў, куды ішоў і што рабіў.

Макей меў рэпутацыю чалавека прабеларускага — у тых рамках, у якіх беларускасць дазваляецца ў прарасійскім рэжыме. У кожным разе, ён не належаў да фашысцкага крыла лукашэнкаўцаў. Аднак пры гэтым быў служака і службіст, які ні ў чым не адыходзіў ад генеральнай лініі і зрабіў шмат для ўмацавання рэжыму асабістай улады і вынішчэння ўсяго незалежнага. 

Афіцыйнай версіяй смерці Макея стаў інфаркт. Яго нічога не прадвяшчала, што, можна быць упэўненымі, выкліча шматлікія тэорыі змовы.

Уладзімір Макей са сваім апаратным досведам мог бы быць ключавой постаццю ў працэсе вызначэння пераемніка ў выпадку раптоўнага адыходу самога Аляксандра Лукашэнкі. І ён быў далёка не самым прарасійскім элементам у цяперашняй мінскай вярхушцы. Адпаведна, многія могуць бачыць за такой раптоўнай смерцю руку Масквы.

І Макей быў кіраўніком ведамства, дзясяткі супрацоўнікаў якога ў 2020-м перайшлі на бок народа, калі амаль усе дыппрадстаўніцтвы засведчылі масавае галасаванне людзей за Святлану Ціханоўскую — пасля чаго лукашэнкаўцы вымушаныя былі з ганьбай для сябе адмяніць галасаванне на замежных участках. Аляксандр Лукашэнка мае рэпутацыю чалавека, які нікому нічога не даруе. Адпаведна, іншыя могуць бачыць у смерці помсту.

Але людзі часам паміраюць проста ад інфарктаў. Наколькі вядома «Нашай Ніве», Уладзімір Макей памёр у сябе дома, і пакуль усё сапраўды паказвае на інфаркт.

Чытайце таксама:

Стала вядомая імаверная прычына смерці Макея

Як Макей правёў свой апошні тыдзень

Ціханоўская выказалася пра смерць Макея

Каментары35

  • антисвет
    26.11.2022
    ну цяпер усё.. паставяць якога зусім ужо сілавіка. з Масквы
  • Казачкi
    26.11.2022
    Макей першым заявiў аб неабходнасцi скасаваць нейтралiтэт краiны, Макей першым заявiў аб тым, што беларуская грамадзянская супольнасць будзе знiшчана, макей верны пуцiнскi ленiнец, але чамусцi агентура з iм бегала
  • Anatol Starkou
    26.11.2022
    Сумная навіна.
    Калі інфаркт, то дзе была беларуская медыцына, якая ахоўвае дзяржаўных служачых.
    Я не пра момант інфаркта, а пра час прафілактычнага нагляду лекарамі дзяржслужачага ў такім узросце.

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог12

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Усе навіны →
Усе навіны

Марыю Калеснікаву ў калоніі вярнулі ў атрад да іншых жанчын10

У Бразіліі самалёт упаў на ажыўленую аўтастраду

Беларуса затрымалі ў Іспаніі4

«У XX стагоддзі ўжо быў вопыт». МЗС Беларусі параўнаў беларусаў і расіян у Латвіі з яўрэямі ў Трэцім Рэйху16

Расія сёлета паспрабуе ўцягнуць Беларусь у вайну? Як успрымаць заяву Зяленскага19

Качанава наведала Полацкі малочны камбінат, дзе «самая складаная сітуацыя» ў краіне2

Праваабаронцы паведамілі, што палітвязням не даходзяць грашовыя пераводы. Сваякі пацвярджаюць

Аб'явілі збор на патрэбы Паліны Шарэнды-Панасюк23

Беларус, які ваяваў на баку Расіі, скардзіцца, што не можа звольніцца са службы і атрымаць выплаты11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог12

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць